Глумленне

Штогод у Дзень Перамогі наступае пік выхаваўча-патрыятычнай работы. Беларускія піянеры ля помнікаў загінулым нясуць ганаровую варту, чыноўнікі перад прымусова запрошанымі на свята грамадзянамі і побач з апошнім ветэранам кажуць прамовы. Толькі бываюць выпадкі, калі ўсе ўдзельнікі свята топчуць нагамі магілы тых, хто ў імя перамогі ахвяраваў сваё жыццё.



9cf81d8026a9018052c429cc4e56739b.jpg

Штогод у Дзень Перамогі наступае пік выхаваўча-патрыятычнай работы. Беларускія піянеры ля помнікаў загінулым нясуць ганаровую варту, чыноўнікі перад прымусова запрошанымі на свята грамадзянамі і побач з апошнім ветэранам кажуць прамовы. Толькі бываюць выпадкі, калі ўсе ўдзельнікі свята топчуць нагамі магілы тых, хто ў імя перамогі ахвяраваў сваё жыццё.

Прыкладаў таму шмат, але самы яскравы — у Мастах Гродзенскай вобласці. Жахлівае руйнаванне брацкіх магілаў паспяхова завершана, і ў Дзень Перамогі тут адбудуцца святочныя ўрачыстасці.
Напрыканцы 1940-х у Мастах паўстала брацкая магіла, куды былі перазахаваныя 855 ахвяраў вайны. Над ёй у гонар палеглых быў пастаўлены помнік, які мастаўчане і па сённяшні дзень называюць помнікам Жукаву, у гонар Героя Савецкага Саюза старшага сяржанта Васіля Жукава, які загінуў на Мастоўшчыне. Пахаванне абгарадзілі.
Але пры чарговай рэканструкцыі цэнтра горада помнік перанеслі на 50 метраў ад магілы і павярнулі фасадам у другі бок. На месцы пахавання паўстаў газон, і сведчання таго, што тут пахаваны загінулыя вызваленцы, не засталося. Ля самога помніка былі пакладзены мемарыяльныя пліты з прозвішчамі крыху больш за 200 пахаваных.
І вось летам 2008 года распачалася рэканструкцыя вул. Савецкай. Ужо восенню газоны былі зруйнаваны. Пахаванне сталі прасаваць бульдозеры. З наступленнем зімы праца спынілася, і ў такім стане (гл. здымак) яно заставалася да вясны. Работы па яго добраўпарадкаванню аднавіліся два месяцы таму. Па брацкай магіле прайшоў ходнік.
У Дзень Перамогі, стоячы на гэтым ходніку, грамадскасць будзе шанаваць палеглых, што аддалі сваё жыццё за наша сённяшняе мірнае.