Генпракуратура Беларусі накіравала дакументы «аб генацыдзе» ажно ў 17 краін
Пра гэта ў эфіры СТВ распавёў кіраўнік следчай групы па крымінальнай справе «аб генацыдзе» Генпракуратуры Беларусі Валерый Талкачоў.
![Ілюстрацыйнае фота Аляксандра Лібертада Ілюстрацыйнае фота Аляксандра Лібертада](/img/v1/images/fota_aljaksandr_libertad__novy_czas5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Аляксандра Лібертада
Па яго словах, па справе было дапытана больш за 12,5 тысячы сведкаў.
![Генпракуратура распачала справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай Генпракуратура распачала справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай](/img/v1/images/andrey_shved_genocid_18.03.2021.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Палова з іх — гэта вязні канцлагераў, лагераў смерці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У мінулым годзе намі праведзена 12 раскопак, пошукавых работ. Напрыклад, у кастрычніку-лістападзе праведзены раскопкі ў чанкаўскім лесе Гомельскага раёна. Па мінімальных падліках, у паказаным месцы карнікі расстралялі не менш за 4 000 жыхароў горада Гомеля, бліжэйшых гарадоў. У кастрычніку мінулага года таксама праведзены раскопкі ва ўрочышчы Уручча на тэрыторыі Мінскага раёна. Паводле папярэдніх звестак, там расстраляна не менш як 38 тысяч мірных грамадзян і ваеннапалонных», — сказаў Талкачоў.
![«Навошта вы праз столькі гадоў гэта варушыце?» — «Так цяпер трэба». Як працуюць сілавікі па справе аб «генацыдзе беларускага народа» «Навошта вы праз столькі гадоў гэта варушыце?» — «Так цяпер трэба». Як працуюць сілавікі па справе аб «генацыдзе беларускага народа»](/img/v1/images/ozarici_g0tn8.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, міжнародныя даручэнні па аказанні прававой дапамогі былі накіраваныя ў 17 дзяржаў. Але адгукнуліся на іх далёка не ўсе.
«У якасці прыкладу, на жаль, прывяду нашых суседзяў, гэта Літоўская Рэспубліка, Латвійская Рэспубліка, якія адмовілі нам у прававой дапамозе па крымінальнай справе аб генацыдзе, матываваўшы гэта тым, што гэта можа паўплываць на пытанні нацыянальнай бяспекі гэтых дзяржаў. Але фактычна мы бачым, што яны не жадаюць аказаць дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы супраць чалавецтва, масавага забойства мірнага насельніцтва і аднавіць, дапамагчы нам аднавіць гістарычную справядлівасць, паказаць сапраўдны аб'ём усяго маштабу трагедыі беларускага народа. Яны нам афіцыйна адмовілі», — канстатаваў Валерый Талкачоў.