Хронікі рэпрэсій. 71-гадовага Ярашука пераводзяць у турму, 66-гадовага Кастусёва трымаюць у ШІЗА
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 12 верасня.
У судзе Іванаўскага раёна 25 жніўня асудзілі Віктара Мелехава паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), ч. 1 арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў»). Суддзя Генадзь Кудласевіч прызначыў Віктару два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 300 базавых велічыняў (11 100 рублёў).
Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён 5 ліпеня 2021 года пакінуў абразлівы каментар «мрази» ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў бок маёра міліцыі С. АУС Іванаўскага райвыканкама. Міліцыянт у 2020 годзе займаўся «аховай грамадскага правапарадку», датычны да разгляду адміністрацыйных справаў, якія масава заводзілі на беларусаў за ўдзел у пратэсных акцыях.
21 красавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Уладзіміра ўжо судзілі па тых жа самых артыкулах.
У Мінскім гарадскім судзе пачалі судзіць палітзняволенага
былога менеджара МТС і саліста музычнага гурта «Закон гуку» Аляксея Кузьміна.
Ён праходзіць па гучнай справе «Чорнай кнігі Беларусі». Справу разглядае Сяргей
Хрыпач.
Аляксея Кузьміна судзяць за «садзейнічанне ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб» і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.
28 жніўня старшыня Мёрскага райсуду Ірына Яскевіч асудзіла жыхара Дзісны Дзмітрыя Шавякова да штрафу памерам 20 базавых велічыняў (740 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым паводле арт. 23.4 КаАП («Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі»). Дзмітрый — пастар евангельскай царквы «Возрождение».
У банку судовых рашэнняў сутнасць правапарушэння выкладзена коратка і без падрабязнасцяў: Шавякоў «неаднаразова здзейсніў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах з парушэннем сістэмы абароны» аднаго з мясцовых ААТ.
Затрыманы студэнт
2 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх
матэрыялаў», а таксама ў тым, што ў адной з сацсетак у яго на аватарцы стаіць
сімволіка палка імя Кастуся Каліноўскага.
Старшыню БКДП 71-гадовага Аляксандра Ярашука пераводзяць на турэмны рэжым у Магілёў. Нагадаем, Аляксандр
быў асуджаны да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Сяргей Антусевіч —
да 2 гадоў, а Ірына Бут-Гусаім — да 1,5 года.
Прафсаюзных актывістаў абвінавачвалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361).
Пра ціск на палітвязня «Свабодзе» паведаміў актывіст незалежнага прафсаюзнага руху Максім Пазьнякоў: «Ведаем, што яму дастаецца, на яго ад пачатку моцна ціснулі і цяпер не адчапіліся. За што кідаюць у «крытку», пакуль нам не вядома. Але зразумела, што падставу знойдуць, калі ёсць загад. Перавод у крытую турму для яго, чалавека ўжо пенсійнага ўзросту, азначае новыя выпрабаванні. Разумеем, што ў маральным і ў фізычным сэнсе крытая турма — гэта значна цяжэй, чым калонія. Але даходзяць звесткі, што ён трымаецца мужна».
Палітзняволенага 66-гадовага палітыка
Рыгора Кастусёва шмат часу трымаюць у ШІЗА. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў зяць
старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.
Нагадаем, Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Ад палітвязня Уладзіміра Гундара няма звестак ужо 38 дзён. Сваякі
мяркуюць, што яго маглі змясціць у ШІЗА.
Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.
Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Апошні раз ён патэлефанаваў родным 3 жніўня з калоніі, а з таго часу ні званкоў, ні лістоў не было.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі тэлеграм-каналы «За нашу i вашу свабоду/Rerum Novarum», «Беларусы ў Маскве | Беларусы в Москве», старонкі ў «Інстаграме»,
фэйсбуку, «ВКонтакте» і «Твітары» праекта «Хрысцiянская вiзiя», старонкі ў «Інстаграме»
«stopluka2020» і «Беларусь за
МКАДом», а таксама сайт і сацсеткі праекта «Народный опрос».
У «спіс
тэрарыстыў» уключаны яшчэ шэсць чалавек — палітвязні Сяргей Леанюк, Дзмітрый
Белямук, Аляксандра Каско, а таксама Сяргей Грыцэня, Віталь Цыдзік і Юрый
Мінін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1100 чалавек, з іх 350 —
беларусы.