Хронікі рэпрэсій за 13 лютага

Беларускіх палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў дадалі ў базу вышуку ў Расіі, ціск на палітвязняў у зняволенні не спыняецца, былы палітзняволены блогер Сяргей Пятрухін з'ехаў з Беларусі паведамляюць праваабаронцы.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp
  • Ціск на палітвязняў у зняволенні не спыняецца:
    • Палітвязнямі за мінулыя два тыдні былі прызнаныя 27 чалавек.
    • Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 17 палітвязняў.
    • Чатырох палітвязняў асудзілі па крымінальных артыкулах, двух з іх — да калоніі.
    • Тром палітвязням пагражае дадатковы тэрмін паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
    • Двух палітзняволеных могуць перавесці на турэмны рэжым.
    • Больш за год няма сувязі з палітзняволеным Міколам Статкевічам.
  • У Лунінцы затрыманы былы актывіст БСДП (Грамада)

Анатоля Прышчыка затрымлівалі ў Мікашэвічах надвячоркам 12 лютага.

«А 17 гадзін прыехаў вялізны чорны бус, з яго выпрыгнулі 15 амбалаў са зброяй. І кінулі 74-х гадовага дзядульку тварам аб зямлю», – паведамляюць у сацсетках сваякі затрыманага.

Паведамляецца, што затрыманне адбылося па адміністрацыйнай справе паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Верагодна сёння ў Лунінцы адбудзецца суд над Анатолем.

Вядома, што Прышчык неаднаразова з'яўляўся назіральнікам падчас выбараў.

  • Затрыманні за лайкі і пасты

Жыхар Баранавіч паставіў адзнаку «клас» у «Аднакласніках» — і гэтым абразіў Лукашэнку. Так, судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд Яўгену Кладову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.

Па матэрыялах абвінавачання, Яўген у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» «наўмысна размясціў выяву, якая супярэчыць агульначалавечай маралі і нормам паводзін, прынятым у грамадстве, тым самым публічна наўмысна прынізіў гонар і годнасць асобы Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў, выказанае ў непрыстойнай форме».

Суд, які праходзіў 23-24 лістапада 2023 года, прызнаў яго вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Затрымалі жыхара Віцебска, які ў «Аднакласніках» лайкнуў пост пра смерць начальніка Аршанскага РУУС

Раней за негатыўны каментар на адрас памерлага начальніка аршанскіх міліцыянтаў затрымалі жыхара Полацка.

  • За «экстрэмізм» затрымалі траіх супрацоўнікаў «Газпром трансгаз Беларусь»

Сцвярджаецца, што паскрадзіўся на людзей сілавікам іх калега.

Сярод затрыманых аказаліся інжынер і вядучы інжынер прадпрыемства. Сілавікі прымусілі іх сказаць, што яны «падтрымлівалі пратэсныя настроі», захоўвалі «пратэсную» сімволіку, рабілі рэпосты з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў і удзельнічалі ў акцыях.

  • Сілавікі затрымалі гродзенскага айцішніка

Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і напісанні абразлівых каментароў. Таксама сцвярджаецца, што ў офісе, дзе працаваў мужчына, вісеў БЧБ-сцяг і налепкі з «Пагоняй» — праўладныя тэлеграм-каналы пагражаюць кампаніі «зачысткай».

Глядзіце таксама

  • Беларускіх праваабаронцаў дадалі ў базу вышуку ў Расіі

Пра гэта паведамляе @mediazona_by са спасылкай на базу вышуку МУС Расіі.

Так, у спіс трапіла праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч, былыя палітзняволеныя Леанід Судаленка і Марыя Тарасенка, праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч і Ігар Казмерчак, а таксама асуджаны да 8 гадоў калоніі завочна Зміцер Салаўёў.

  • Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманні траіх жыхароў Баранавічаў

Сцвярджаецца, што жыхароў Баранавічаў нібыта ўдзельнічалі ў паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020-га года.

  • Былы палітзняволены блогер Сяргей Пятрухін з'ехаў з Беларусі

Нагадаем, у красавіку 2021 году блогераў Пятрухіна і Кабанава асудзілі да 3 гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак» і абразы прадстаўнікоў улады і суддзі. Яны цалкам адбылі тэрмін і напрыканцы 2022-га году выйшлі на волю. Аляксандр з'ехаў з краіны, а Сяргей заставаўся на радзіме.

  • Праваабаронцы ў сумеснай заяве патрабуюць паказаць грамадству затрыманага ў РФ беларуса 

Сяргей Ерамееў — беларус, якога ў РФ абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на БАМ у Бураціі. У Беларусі 2020-ым годзе мужчына страціў работу праз палітыку — ён удзельнічаў у стачцы на «Нафтане».

Вось ужо больш за 1,5 месяца праваабаронцы спрабуюць звязацца з Сяргеем і даведацца пра ягоны лёс, але пакуль выніку няма:

12 студзеня ў СІЗА Омска прыехаў адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.

29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.

Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці адвакат атрымаў адказ, што «Еремеева тут нет и не было».

Праваабаронцы заклікаюць дапусціць да Сяргея незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус жывы і здаровы, а таксама забяспечыць справядлівы судовы працэс, бо гэта права кожнага чалавека, незалежна ад характару абвінавачання.

Глядзіце таксама

  • Студэнтку Сафію Кажамякіну асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршах

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 26 студзеня асудзілі Сафію Кажамякіну паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Юлія Блізнюк прызначыла Сафіі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Дзяўчыну апазналі па пратэсных відэа, знойдзеных у ейным тэлефоне падчас агляду. Да суда Сафія знаходзілася пад закладам памерам 18500 рублёў.