Хронікі рэпрэсій за 8 жніўня

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Родныя просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк. Затрыманні ў Беларусі працягваюцца: беларусаў затрымліваюць за налепку з "Пагоняй", за каментары, за старыя фота.

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo_1.jpg

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі.

  • Палітвязнямі 8 жніўня прызнаныя 11 чалавек: гэта Роберт Тампала, Аляксандр Баравік, Міхаіл Анціпаў, Дзмітрый Белямук, Вячаслаў Салодкі, Аляксандр Маляўка, Яўген Білаброўка, Сяргей Гутарэнка, Вячаслаў Родзін, Эдуард Верамчук, Дзмітрый Папкоў.

На цяперашні момант праваабаронцамі «Вясны» прызнаныя палітзняволенымі 1494 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1735 палітычных зняволеных. Хоць на самай справе людзей, якія зведалі ў Беларусі пераслед паводле палітычных матываў, значна больш.

  • Родныя просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк 

Паліна Шарэнду-Панасюк цяпер знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3 — 7 жніўня для яе ўзялі перадачу. У СІЗА палітзняволеная будзе знаходзіцца на працягу двух месяцаў да суда. Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай, Андрэй Шарэнда. Ён заклікае беларусаў да салідарнасці з Палінай.

«Я прашу дасылаць Паліне паштоўкі і лісты. Можна таксама даслаць грашовы перавод на невялікую суму ў 5–10 рублёў. Гэта таксама вельмі важная для падтрымкі Паліны, на знак салідарнасці з ёю. Каб яна бачыла, што не забытая. Грашовыя пераводы можна дасылаць як праз пошту, так і ў электронным выглядзе. Таксама не забароненыя невялічкія бандэролі. Сама Паліна і яе сям'я будуць вельмі ўдзячны».

Глядзіце таксама

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ да аднаго года калоніі. У красавіку супраць палітзняволенай завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

  • У Мінску за налепку з «Пагоняй» затрымалі дзяўчына

Дзяўчына хацела прайсці праз стадыён «Дынама», дзе праходзілі «Гульні СНД», — у яе знайшлі налепку з «Пагоняй» і затрымалі.

На «палонным відэа» дзяўчына кажа, што хацела прайсці праз стадыён «Дынама» — аднак міліцыянты ўбачылі на яе пропуску налепку «Пагоня» і затрымалі. Пазней у тэлефоне дзяўчыны знайшлі фота з пратэстаў.

Таксама затрыманую прымусілі прызнацца ў тым, што яна распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы і дасылала інфармацыю ў чат-бот «Nexta».

Затрыманая беларуска адмовілася размаўляць з прапагандыстам Азаронкам.

Прапагандыст прыйшоў у ГУБАЗіК, каб запісаць відэа з жанчынай. Азаронак сцвярджаў, быццам яна пакідала абразлівыя каментары, і распытваў наконт іх. Але затрыманая моўчкі глядзела на яго і не адказвала на пытанні. Паводле звестак праваабаронцаў, гэта 38-гадовая Наталля Крук.

  • Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову аштрафавалі па адміністрацыйнай справе

Ірына Пярцова — адна з удзельніц палітычных перфомансаў, за якія 20 траўня 2022 года былі асуджаныя чацвёра жыхароў Віцебска.

Пасля затрымання ў верасні 2021 года сілавікі забралі ў Ірыны тэлефон. У чэрвені гэтага года, калі жанчына ўжо выйшла на волю, яе прызналі вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП. Быў складзены пратакол пра тое, што ў сетцы «ВКонтакте» знайшлі фотаздымкі падзеяў жніўня-верасня 2020 года.

У судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1850 рублёў.

  • За каментары трохгадовай даўніны затрыманы Яўген Горбач

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, Яўген Горбач нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і быццам бы заклікаў да «гвалтоўнай расправы над імі».

  • У Гомелі сілавікі затрымалі жанчыну на матацыкле з-за барвовай паласы на шлеме


photo_2023_08_09_00_42_07.jpg

На «палонным відэа» затрыманая кажа, што наляпіла на белы шлем ізастужку «цаглянага колеру» — гэта і прыцягнула ўвагу міліцыянтаў.