«Грошы на квіток даслаў рабін». Як Яўген Булка вяртаўся ў Ізраіль да дзяцей
Беларускі шоўмэн распавёў, як у першыя дні нападу на Ізраіль разам з жонкай экстрана вярнуўся ў Тэль-Авіў з Еўропы.
— Мы былі
ў Варшаве, планавалі ўзяць удзел у здымках, калі раніцай 7 кастрычніка тэлефон
пачаў разрывацца ад паведамленняў, што ХАМАС напаў на Ізраіль, — цытуе
беларуса «Салідарнасць» са спасылкай на эфір DW.
— Моцнай панікі не было, але мозг тут жа пачаў працаваць: што рабіць, якім чынам вылецець, каб як мага хутчэй быць побач з дзецьмі. Я патэлефанаваў сябрам, у іх турагенцтва: знайдзіце хоць што-небудзь, што вылятае цяпер у бок Тэль-Авіва. Сказалі, вось ёсць з Берліна, але трэба правяраць.
Спачатку быў толькі адзін білет, і муж і жонка вырашылі было, што да сына паляціць Яўген, а жонка Мая дабярэцца пазней — але потым удалося выкупіць яшчэ адзін. Пры гэтым ужо пры пасадцы выявілася, што ў самалёце былі яшчэ месцы: магчыма, праз паніку людзі забыліся зняць бронь, кажа беларус.
— З грашыма на квіток нам дапамог яшчэ адзін чалавек, — рабін з Ноўгарада, з якім я быў знаёмы, але літаральна адзін раз у жыцці яго бачыў: ён зайшоў у караоке, дзе я працаваў. Рабін літаральна з першых хвілін таго, што адбываецца пісаў, пытаўся, як справы, і калі ўсё павярнулася драматычна, спецыяльна паехаў у абменнік, каб зрабіць нам перавод.
Яўген Булка падкрэслівае: вельмі многія людзі адгукнуліся і былі гатовыя дапамагчы, чым спатрэбіцца. Пакуль жа па рэкамендацыі службы тылу беларусы, якія жывуць бліжэй да поўначы Ізраіля, дзе таксама абвастрылася сітуацыя, закупіліся прадуктамі на некалькі дзён, падрыхтавалі бамбасховішча.
— У нас тут недалёка арабскі раён, і на вуліцах даволі напружана, людзі насцярожана глядзяць у той бок. У цэлым аўтобусы ездзяць, усе працуюць, але людзей, якія гулялі, гараджан практычна няма: усе бліжэй да дома, невялікімі кампаніямі, паколькі была рэкамендацыя больш за дзесяць не збірацца — таму многія выходзяць з дому толькі па крайняй неабходнасці. З сэрвісаў не першай неабходнасці — практычна ўсё на паўзе.
Наземная аперацыя пачнецца ў бліжэйшыя дні, і ўсе разумеюць, што гэта будзе яшчэ адзін важны пункт адліку.
— З працоўнага калектыву ў восем чалавек пяцёра сышлі ваяваць, і вядома, хочацца, каб усе хлопцы вярнуліся. Гасцініца, дзе я працую, пераведзена ў рэжым прыёму бежанцаў з паўднёвай часткі краіны, ім бясплатна прадастаўляюцца нумары, і хоць іх усяго 12, але дастаўляюцца ложкі, каб маглі размясціцца некалькі сем'яў, працуюць валанцёры, дастаўляюць ежу.
Пакуль стан напалову аглушаны, раблю, што разумею. Не буду хаваць, узнікаюць думкі, каб перамясціцца кудысьці ў больш бяспечнае месца, калі гэта наогул магчыма. У аэрапорце, дарэчы, мы бачылі велізарную колькасць ізраільцян з дзецьмі, якія ляцелі ў розных напрамках.
У Яўгена спыталі: пасля нядаўняга пераезду з Беларусі ў Ізраіль, ці не ўзнікала адчуванне «з агню ды ў полымя»?
— Не. Тут дзяржава на тваім баку, тут усе разам,
разумеюць, чаму супрацьстаяць і за што змагаюцца, якую падтрымку атрымліваюць.
Элементарны прыклад: чаму беларусаў не вывозяць цяпер у Мінск? Думаю, што было б правільна арганізаваць хоць адзін
эвакуацыйны рэйс для беларусаў-турыстаў у Ізраілі, паклапаціцца пра сваіх
грамадзян.