Як Дзень беларускага пісьменства канчаткова ператварылі ў трэш і шапіто

Інсцэніроўка «вызвалення Івацэвіцкага раёна», выстава іржавай зброі часоў Другой сусветнай вайны і не толькі. 

Тут і далей фота: БЕЛТА, ivatsevichy.by

Тут і далей фота: БЕЛТА, ivatsevichy.by

На пачатку нулявых многіх яшчэ здзіўляла спроба ўладаў сумясціць несумяшчальнае — Дзень беларускага пісьменства і раённыя дажынкі, адзначае «Салідарнасць».

Як, напрыклад, гэта было ля сцен Мірскага замка ў верасні 2002-га, калі мясцовыя ўлады пад шумок і дым ад мангалаў узнагародзілі ўдарнікаў жніва ў разгар, мякка кажучы, няпрофільнага фестывалю.

Неўзабаве рукі ідэолагаў пачалі дацягвацца да ўсяго, што выклікала ў беларусаў непадробную цікавасць — так, напрыклад, рэпертуары фестываляў сярэднявечнай культуры ў Лідзе, Навагрудку і іншых беларускіх гарадах сталі нагружаць аграрнай кампанентай.

Але тое, у што фестываль пісьменства ператварыўся ў апошнія гады, дазваляе казаць аб тым, што свята канчаткова ператварылася ў трэш-шапіто. На словах усё выглядае так:

«Гэтае свята набыло па-сапраўднаму дзяржаўнае значэнне, шчырае, духоўнае, чалавечае, паколькі наглядна паказвае культуру, вытокі, якія сілкуюць нашага чалавека. Мы шануем праўдзівае слова, якое ідзе спрадвеку. Беларусы заўсёды стаялі за справядлівасць, за праўду. Нам важна і ў літаратуры, і ў кнігавыданні захаваць усё, што было даравана нашымі продкамі», — Ігар Петрышэнка, віцэ-прэм'ер.

А на справе фестываль выглядае вось так:

Гэтым разам арганізатарам таксама было відавочна цесна ў рамках традыцыйнай праграмы фестывалю. Вось як гэта растлумачыў афіцыёз:

— Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах адлюстроўвае не толькі традыцыі. У тым ліку ў экспазіцыях зроблены акцэнты на 80-годдзі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзі інстытута прэзідэнцтва.

trash0109_03.webp

У выніку госці фестывалю ўбачылі інсцэніроўку «вызвалення Івацэвіцкага раёна», выставу іржавай зброі часоў Другой сусветнай вайны.

І гіравіка Вячаслава Харанеку, які штурхае гіру ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі.

Дарэчы, на заметку арганізатарам: Івацэвіцкі раён быў утвораны ў 1947-м, праз тры гады пасля вызвалення краіны ад немцаў.