Як падпісацца на «Новы Час» без «Белпошты»

З 1 лютага газета «Новы Час» не прадаецца праз шапікі «Белдруку». А з 1 ліпеня па незалежных ад нас прычынах спыняецца і наша супрацоўніцтва з РУП «Белпошта», то-бок, падпісацца на выданне традыцыйным чынам будзе нельга. Але гэта не значыць, што вы не зможаце атрымліваць «Новы Час» у свае паштовыя скрыні!

photo5400364111759519765_logo_1.jpg


Як і шмат гадоў таму, мы арганізуем уласную сістэму распаўсюду. Таму вы і далей зможаце нас чытаць.
Што для гэтага трэба:
1. Любым зручным для вас спосабам паведаміць нам адрас дастаўкі газеты. Гэта можна зрабіць па рэдакцыйных тэлефонах, па электроннай пошце novychas@gmail.com, праз сацыяльныя сеткі ці Telegarm-бот @NovyChas_bot ці нават звычайным лістом.
2. Аплаціць кошт падпіскі — 5 рублёў за месяц, — пералічыўшы грошы на наш рахунак: Выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў» № BY48BLBB30120190790926001001 Дырэкцыя ААА «Белінвестбанк» па Мінску і Мінскай вобл., BLBBBY2X, УНП 190790926.
Таксама аплаціць падпіску можна праз АРІП. Вось тут мы распавядаем, як гэта зрабіць:


3. Заглядаць у вашу паштовую скрыню, каб забраць свежы нумар «Новага Часу».
Дзякуй, што застаецеся з намі!