«Новы Час» за кратамі. Спіс палітвязняў, якіх мы падпісалі на газету
Тым, хто цяпер за кратамі, вельмі важна атрымліваць праўдзівую інфармацыю звонку — у тым ліку, каб не губляць сувязь з рэальнасцю. Але ў Беларусі засталіся лічаныя адзінкі выданняў, на якія можна і варта падпісаць палітвязня. Сярод іх — «Новы Час». У знак падтрымкі тых, хто падвяргаецца пераследу, рэдакцыя стала падпісвае іх на газету, пакуль яны застаюцца за кратамі. Праўда, як высветлілася, гэта робім не толькі мы, і некаторыя вязні атрымліваюць па некалькі асобнікаў «Новага Часу». Таму, каб не дубляваць высілкі, мы будзем публікаваць спіс тых, каго падпісала рэдакцыя.