Мінскія ўлады дасылаюць лісты з загадамі аб падпісцы на дзяржаўныя газеты
У «Нашай Нівы» аказаліся копіі распараджэнняў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска аб арганізацыі прымусовай падпіскі. Прычым «лісты шчасця» дасланыя не толькі ў дзяржаўныя, але і ў прыватныя кампаніі.

Гаворка ідзе пра афіцыйныя газеты, кшталту «СБ. Беларусь сёння», «Рэспублікі» і «Мінскага кур'ера», а таксама прыватны праўладны часопіс «Планета».
Адміністрацыя раёна не верыць кіраўнікам прадпрыемстваў на слова і просіць прадаставіць доказы падпіскі ў ідэалагічнае ўпраўленне.

Адказны за арганізацыю падпісной кампаніі начальнік упраўлення ідэалогіі Савецкага раёна Віталь Адамовіч у каментары «Нашай Ніве» паспрабаваў патлумачыць, што гаворкі пра прымус няма.
«Мы толькі інфармуем, што пачынаецца падпісная кампанія», — сказаў ён.

Віталь Адамовіч