«Народная Воля» абвясціла краўдфандынг

Рэдакцыя «Народнай Волі» прапанавала падпісаць на сваю газету ўсе сельскія, раённыя і абласныя бібліятэкі, а гэта каля 600 адзінак.

narwolia181204_4d3oq_833x400.jpg

Па прыкладных падліках, на акцыю спатрэбіцца не менш за 30 тысяч рублёў (падпіска на паўгоддзе для індывідуальнага падпісчыка каштуе 43 рублі, ведамасная крыху больш за 50 рублёў). Каб сабраць гэтыя грошы, «Народная Воля» абвясціла краўдфандынг на «Талацэ».
Дарэчы, пачалася падпісная кампанія і на газету «Новы Час». Аформіць падпіску можна ў аддзяленнях «Белпошты», а таксама праз інтэрнэт.
Кошт падпіскі:
на месяц — 2 рублі 90 капеек,на квартал — 8 рублёў 70 капеек,на паўгоддзе — 17 рублёў 40 капеек.
Паводле racyja.com