Падпісвайцеся, беларусы, і прыйдзе Новы час!

Быць у курсе навінаў, трымаць руку на пульсе грамадскага і культурнага жыцця, чытаць лідараў меркаванняў... Думаеце, для гэтага трэба зранку да вечара заліпаць у смартфон, гартаючы дзясяткі навінавых сайтаў і стужкі сацсетак? Нічога падобнага! Дастаткова проста падпісацца на газету «Новы час».

14264988_1289194704438518_7132482768325425641_n_1.png

Сярод нашых падпісчыкаў — людзі розных узростаў і заняткаў. Мы спыталі ў некаторых з іх, чаму яны падпісаліся на «Новы час».
Павел Севярынец, палітык, 41 год:


sieviaryniec_paval.jpg

НЧ для мяне — адна з найлепшых беларускіх газет. Падпісаўся, бо чытаю добрую аналітыку.
Падпісаўся, бо цікаўлюся міжнародным становішчам, а ў НЧ — класны разварот замежных навінаў. Падпісаўся, бо НЧ найпаўней асвятляе падзеі ў Курапатах. Падпісаўся, бо ў НЧ працуе каманда класных журналістаў. І ўрэшце падпісаўся дзеля салідарнасці.
Падпісвайцеся, беларусы, і прыйдзе Новы час!
Андрэй, 38 год, жыхар Мінскага раёна:


31e3648a04fc.jpg

Я падпісаўся на «Новы час» таму, што гэта адно з тых выданняў, якія прыемна чытаць на любой мове: аргументаваная і ўзважаная пазіцыя. Плюс хацелася б мець магчымасць чытаць (у тым ліку з паперы) больш беларускамоўных выданняў, а гэта свайго кшталту краўдфандынг, няхай і зусім маленькі па суме ўзнёску. А добрае беларускамоўнае штотыднёвае выданне — гэта проста цудоўна.
Вядома ж, чытаю «Новы час» я і праз сайт, але часам хочацца адкласці ўсе сродкі сувязі і камунікацыі і некаторы час проста пачытаць навіны і аналітыку, цалкам засяродзіўшыся на тэксце. Для мяне гэта — усё ж толькі папера.
Галіна Каржанеўская, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў:

1518294858_1488375524_partret16.jpg

«Новы час» прыцягнуў маю ўвагу яшчэ тады, калі яго нельга было знайсці ў вольным доступе для ўсіх жадаючых. Я была якраз той «жадаючай», якая цікавілася падзеямі ў свеце, у суседзяў і ў нашай краіне. А потым я ўжо не пажадала з газетай разлучацца.

Першае, што мной прачытваецца, — гэта непрыхарошаная, не прыгладжаная камуністычнай ідэалогіяй наша гісторыя. Менавіта наша, беларуская, без аглядкі на інтарэсы і догмы іншых дзяржаў і народаў. Па прынцыпе — усіх паважаю, але люблю сваю. І хацела б ведаць гісторыю такой, якой яна была, без купюр і недагаворак.

Не проста чытаю — вывучаю, можна сказаць, палітолагаў. Вучуся ў іх паліткарэктнасці і ўменню пра самае непрымальнае пісаць стрымана, без лішніх эмоцый. Захапляюся першай старонкай, што аператыўна адгукаецца на падзеі дня. Міжнародныя калонкі таксама не прамінаю: яны пашыраюць наш кругагляд.Як пісьменніца радуюся «Літаратурнай Беларусі», якая прыжылася ў выданні і выходзіць штомесяц. Яна не дае зачэзнуць мастацкай літаратуры і адначасова ўпісана ў грамадска-палітычны кантэкст. Што падаецца сімвалічным: нашы класікі не адгароджваліся ад жыцця і спадзяванняў народа.

У штотыднёвіку паболела новых імёнаў, а значыць — новых ракурсаў і фарбаў, смелых думак, неардынарных падыходаў. Нідзе няма такіх грунтоўных журналісцкіх расследаванняў, як у «Новым часе». І, нарэшце, мне падабаецца ў гэтым выданні друкавацца, а значыць — рэалізоўваць свае здольнасці, дзяліцца запаветным, быць адкрытым каналам па сувязі з соцыумам.
Музыкі вядомага беларускага гурта Re1ikt: 



Сябры, падпісвайцеся на «Новы час»! Так вы не толькі даведаецеся пра самае галоўнае, але і падтрымаеце беларускую незалежную прэсу.
Кошт падпіскі: на месяц 2 рублі 99 капеек, на квартал 8 рублёў 97 капеек, на паўгоддзе 17 рублёў 94 капеек.

Падпіску можна аформіць да 25 снежня (на паўгоддзе) на пошце ці праз інтэрнэт.

Падпісны індэкс 63279.