Праваабаронца просіць адпусціць Барбашынскага пад падпіску аб нявыездзе

Павел Левінаў, сябра Рады РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» лічыць, што суд Слуцкага раёна павінен змяніць для Івана Барбашынскага меру стрымання.

minjust_1.jpg

З адпаведнай просьбай праваабаронца звярнуўся ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
На думку праваабаронцы, знаходжанне Івана Барбашынскага пад вартай супярэчыць міжнародным абавязкам і заканадаўству Рэспублікі Беларусь, парушае яго правы, не выклікана неабходнасцю і супярэчыць прынцыпам чалавечнасці і гуманізму.
Праваабаронца нагадвае Вярхоўнаму Суду таксама пра правы і абавязкі, якія вынікаюць з Міжнароднага Пакту аб правах чалавека.
Згодна часткі 3 артыкула 9 Пакту, утрыманне пад аховай асобаў, якія чакаюць судовага працэсу, не павінна быць агульным правілам, а вызваленне можа быць пастаўлена ў залежнасць ад прадстаўлення гарантый яўкі на суд, судовае разбіральніцтва ў любой яго стадыі.
У звароце на імя Вярхоўнага Суда Павел Левінаў піша, што злачынства, якое інкрымінуецца Івану Барбашынскаму, не адносіцца да катэгорыі цяжкіх. Да таго ж Іван мае сталае месца жыхарства, ён з’яўляецца сацыяльна адаптаваным чалавекам. Знаходзіцца за кратамі да суда пасля смерці брата пры невысветленых абставінах ў гэтай жа турме (на трупе знойдзены 17 сінякоў і рубцы на галаве) — яшчэ адно незаслужанае цяжкае пакаранне.
атэрыялы справы не ўтрымліваюць доказаў таго, што Барбашынскі Іван можа збегчы ад суда, перашкодзіць правасуддзю альбо займацца супрацьпраўнай дзейнасцю, — лічыць праваабаронца. — У той жа час Івана Барбашынскага прыводзілі ў суд у кайданах, ён утрымліваецца ў зале судовага працэсу ў клетцы, што парушае яго прэзумпцыю на невінаватасць і на камунікацыю з абаронцам".
Таксама Павел Левінаў прыводзіць аналагічныя прыклады з практыкі беларускіх судоў, калі людзі, якія здзейснілі больш цяжкія злачынствы, не ўтрымліваліся пад вартай:
«Начальник управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь по Гродненской области Динас Линкус, которого суд приговорил к четырем годам лишения свободы в колонии усиленного режима за избиение своего подчиненного — начальника Щучинского районного отдела Департамента охраны Алексея Сергея, под стражу не брался, даже в момент вступления приговора суда в законную силу.
За зверское избиение врача-хирурга Витебской больницы скорой медицинской помощи Андрея Дробыша суд приговорил сотрудников милиции Романа Шушко и Анатолия Маханькова к четырем годам лишения свободы, которые под стражу были взяты лишь на десятые сутки после вступления приговора в законную силу».
Іван Барбашынскі ўтрымліваецца да суда пад аховай ў Жодзінскім СІЗА №8 з 8 чэрвеня 2016 года. Судовы працэс над братамі Барбашынскімі быў прыпынены ў канцы жніўня з прычыны запатрабавання адвакатам дадатковых экспертыз па справе.
Адвакат Івана Барбашынскага ўжо 4 разы звярталася да суддзі Слуцкага раёна Юліі Паўленка з просьбай аб замене меры ўтрымання на падпіску аб нявыездзе. Нягледзячы на трагічную смерць у турме старэйшага брата, Іван па-ранейшаму чакае працягу судовага працэсу ў гэтай жа турме.
Калі аднавіцца судовы працэс — пакуль невядома.