Як студэнт-каліновец даводзіў дзяржаве, што ён не дармаед
Бацькі Антона Касцова, які атрымлівае адукацыю ў польскай ВНУ, атрымалі з падатковай інспекцыі паперу, у якой паведамлялася пра неабходнасць заплаціць грошы на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Маладзён давёў чыноўнікам, што не абавязаны гэта рабіць.
Але што яму гэта каштавала, распавядае «Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць».
Набірае моц абвешчаная ўладамі кампанія па спагнанні з непрацуючых грамадзян падаткаў на фінансананне дзяржаўных праграм. У медыях прыводзілася шмат прыкладаў, калі нідзе не працаўладкаваныя працаздольныя людзі атрымлівалі з падаткавай інспекцыі паведамленні аб аплаце падатку на гэтыя мэты. Часцяком былі тут і выпадкі з сапраўдным камічным адценнем. Паведамляляся, што дзяржава не супраць спагнаць падатак з нябожчыкаў, цяжарных жанчын, студэнтаў, пенсіянераў. А ўсе з тае прычыны, што паступіў загад любым коштам папоўніць недастаючыя сродкі ў імгненна пустуючай дзяржаўнай кішэні. Адказнымі за такую “важную дзяржаўнаю справу” прызначылі шараговых падатковых інспектараў.
А тым лягчэй за ўсе не турбаваць сваю галаву каб знайсці сапраўдных злосных неплацельшчыкаў, а ў загадзя падрыхтаваныю паперу занесці прозвішча западозраных ў не жаданні фінансаваць дзяржаўны бюджэт. І бачнасць працы тут, і выкананне дзяржаўных задач.
Апошнімі днямі вось у такія ланцугі дзяржаўнай фіскальнай палітыкі трапіў магілевец Антон Касцоў. Яму па месцы рэгістрацыі, як і многім іншым, прыйшла папера заплаціць падатак за 2015 год, ці прадаставіць у падаткавую інспекцыю неабходныя дакуманты, на падставе якіх яго б вызвалілі ад гэтай працэдуры.
Вусная інфармацыя бацькоў Антона, што ён атрымлівае адукацыю ў Польшчы, і не трапляе пад дзеянне вышэй згаданага закона падаткавую інспекцыю не задаволіла. Можна б было проста праігнараваць гэтае назойлівае прыставанне. Але ў такім выпадку ў яго маглі ўзнікнуць непрыемнасці з перасячэннем дзяржаўнай граніцы.
Таму студэнту-каліноўцу Антону Касцову не засталося нічога іншага, як у сваей навучальнай установе збіраць неабходныя даведкі і асабіста адвезці іх у падаткавую інспекцыю роднага гораду.
Кур’ёзнасць гісторыі ў тым, што юнака хаця і вызвалілі ад абавязковага падатку, але грашовыя затраты на дарогу ў два бакі, а таксама на натарыяльнае засведчанне перакладу даведак з польскага ўніверсітэту каштавалі не на многа менш, чым памер самаго падатку.