Журналісту Сяргею Гардзіевічу змянілі меру стрымання. Але абвінавачанні не знятыя

Журналісту сайта «Першы рэгіён» Сяргею Гардзіевічу змянілі меру стрымання — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе.


Сяргей Гардзіевіч — журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» з Драгічына, быў затрыманы 22 снежня па дарозе ў Брэст. Ён абвінавачваецца ў «абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368 КК). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне журналіст, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Як стала вядома 5 траўня, журналісту змянілі меру стрымання пад падпіску аб нявыездзе. Аднак справа ў дачыненні да яго не спыненая — ён застаецца абвінавачаным. Пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч знаходзіўся з 25 снежня 2020 года, абвінавачанне яму прад'явілі 31 снежня.

Сяргей Гардзіевіч не дае паказанняў і не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, у якім яго абвінавачваюць.

Такім чынам, з 4 траўня Сяргей Гардзіевіч перастае лічыцца палітвязнем з-за змены меры стрымання. Цяпер ён не знаходзіцца пад кругласуткавым наглядам міліцыянтаў і можа выхозіць з памяшкання.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: