Як падпісацца на «Новы Час»

Масавая падпіска анлайн мае свае асаблівасці, таму мы публікуем асобную пакрокавую інструкцыю з ілюстрацыямі.

novychas_pashtouka.jpg

Адной з формаў падтрымкі палітычных вязняў з'яўляецца падпіска іх на незалежныя выданні, і не апошнюю ролю тут адыгрывае «Новы Час». НЧ — адзіная беларускамоўная штотыднёвая незалежная грамадска-палітычная газета, што пакуль трапляе за краты. Таксама можна падпісваць вязняў на «Нашу гісторыю», забаўляльныя, навукова-папулярныя выданні.
Падпісваць палітвязняў трэба на адрас іх зняволення, пажадана тэрмінам на адзін месяц (такім чынам мы не наводзім іх на думкі пра тое, што сядзець доўга).
Калі вы вырашылі паўдзельнічаць і падпісаць масава некалькіх чалавек (дарэчы, неабавязкова палітвязняў — гэта могуць быць вашы бацькі, сябры, калегі) праз сайт «Белпошты», раім скарыстацца нашай інструкцыяй, каб аптымізаваць працэс і мінімізаваць нязручнасці.


Увага ! Гэта інструкцыя для масавай падпіскі. Калі вы шукаеце інструкцыю для персанальнай (аднакратнай) анлайн-падпіскі на «Новы Час», раім скарыстацца адмысловым матэрыялам

Папярэдне

Удакладняем тэрміны афармлення падпіскі на сайце «БелПошты» 

  • Высвятляем спіс тых, каго хочам падпісаць (найбольш поўныя спісы на www.dissidentby.com)
  • Узгадняем прозвішчы тых каго хочам падпісаць (для падпіскі на сакавік 2021 года робім гэта тут )
  • Пераконваемся, што маем банкаўскую картку, з якой дазволены плацяжы ў інтэрнэце, і сутачны ліміт колькасці аперацый дазваляе падпісаць столькі людзей, колькі вы хочаце (кожная падпіска — асобная аперацыя)
  • Запасаемся часам і цярпеннем
  • Рэгіструемся на сайце «БелПошты» (клікаем справа ўверсе «Уваход», на форме выбіраем  «Рэгістрацыя»):
Форма ўваходу; калі акаўнта на сайце Белпошты яшчэ няма, абіраем унізе кнопку «Зарэгістравацца»

Форма ўваходу; калі акаўнта на сайце Белпошты яшчэ няма, абіраем унізе кнопку «Зарэгістравацца»

Форма рэгістрацыі акаунта

Форма рэгістрацыі акаунта



Ствараем набор адрасоў


Вязняў у краіне шмат, а ўстаноў, дзе іх трымаюць, — значна меней. Адпаведна ўсе вашыя падпіскі будуць усяго на некалькі адрасоў (але з рознымі атрымальнікамі).
Таму для зручнасці лепей адразу стварыць набор адрасоў падпіскі, уключыўшы ў яго адрасы розных СІЗА і калоній (апрэч СІЗА КДБ, для якога існуе асобны парадак падпіскі праз абаненцкую скрынку).
Гарады-вуліцы можна ўводзіць толькі тыя, што ёсць у сістэме, шукаць іх будзем па паштовым індэксе.
Пры дадаванні адрасоў сістэма адмовіцца захоўваць адрас без прозвішча, таму дадаем любое.
Каб перайсці да рэдагавання адрасоў, праходзім наступны шлях:

  • Ідзем у асабісты кабінет (клік на іконцы з нумарам тэлефона справа ўверсе)
  • У меню злева выбіраем «Спіс адрасоў»
  • Клікаем «Дадаць»
padpiska_belpost_20_logo.png

Клікнуўшы справа ўверсе на нумары тэлефона, патрапляем у асабісты кабінет, дзе можна рэдагаваць спіс захаваных адрасоў


padpiska_belpost_12_logo.png

Для пошуку адраса ўводзім індэкс і з меню падказак абіраем патрэбную вуліцу

padpiska_belpost_13_logo.png

Запаўняем будынак і прозвішча атрымальніка (любое, яно не будзе выкарыстоўвацца).

Захаваўшы адрас, паўтараем працэс, пакуль у спісе не будуць адрасы ўсіх калоній і СІЗА, на якія плануеццца афармляць падпіску.



Ствараем шэраг «пустых» замоваў на падпіску, па колькасці вязняў


Для кожнага з адрасатаў нам трэба сфармаваць асобную замову на падпіску.
Гэта значыць, што шлях, апісаны ніжэй, трэба выканаць цалкам столькі разоў, колькі адрасатаў у вашым спісе. Самі прозвішчы пакуль не запаўняем, гэта будзе рабіцца пазней.


  • Пераходзім на старонку падпіскі на «Новы Час» 
  • Выбіраем «дадаць індэкс падпіскі» -> «фізічным асобам» -> месяц -> тып дастаўкі (адрас ці абаненцкая скрынка) -> «дадаць у карзіну»
  • Пераходзім у «кошык» па спасылцы, што ўсплыве ўнізе экрана (гэта трэба рабіць шторазу, для кожнага адрасата!)
  • Націскаем «Аформіць» і патрапляем у (рускамоўны) спіс заказаў, што чакаюць аплаты — сюды толькі што дадаўся новы заказ
  • Вяртаемся на старонку падпіскі і паўтараем шлях спачатку — столькі разоў, колькі ў нас адрасатаў

padpiska_belpost_03_logo.png

 

padpiska_belpost_04_logo.png

 

padpiska_belpost_05_dash_logo.png

Вызначэнне параметраў падпіскі перад дадаваннем у кошык
Пасля націскання кнопкі «Дадаць у карзіну», старонка падпіскі прыме пачатковы выгляд (гл. ніжэй), але ўнізе з'явіцца палоска «Карзіна», у якую абавязкова трэба перайсці для афармлення (кожны раз).


padpiska_belpost_06_logo.png

Унізе старонкі з'явілася спасылка на «кошык», па якой трэба перайсці адразу 


padpiska_belpost_07_logo.png

Заказы ў кошыку трэба «афармляць» па адным. Але гэта яшчэ не аплата, хутчэй проста стварэнне віртуальнага незапоўненага «бланку».

padpiska_belpost_08_logo.png

Па націсканні кнопкі «аформіць» адкрываецца абноўлены спіс заказаў (заўжды рускамоўны)
Пасля таго, як усе заказы дададзены, можна пераходзіць да іх запаўнення.



Запаўненне прозвішчаў і аплата


Самая важная частка. Кожны заказ са створаных на папярэднім кроку запаўняецца і аплочваецца асобна.


  • Трымаем адкрытай укладку з сайтам dissidentby, альбо іншым, дзе ўказаныя дакладныя звесткі вязняў (адрас, прозвішча, імя па бацьку)
  • Адкрываем спіс заказаў, якія чакаюць аплаты (яны яшчэ незапоўненыя)
  • Клікаем па замове (звяртаем увагу, ці гэта падпіска на звычайны адрас, ці на абаненцкую скрыню СІЗА КДБ)
  • Уводзім прозвішча з імём і імём па бацьку (увага: часам адрозненні паміж беларускім і рускім напісаннямі прозвішча могуць быць праблемай і нагодай у адмове для дастаўкі карэспандэнцыі — калі ёсць сумневы і вы ведаеце дакладна толькі рускую версію прозвішча — тады лепей пісаць па-руску)
  • Для вязняў звычайных установаў: выбіраем адрас падпіскі з набору спісу захаваных адрасоў (які мы запаўнялі вышэй)
  • Для вязняў СІЗА КДБ: уводзім індэкс 220050, выбіраем з падказкі «Мінск Паштамт», прапісваем нумар абаненцкай скрынкі 8.
  • Націскаем «Перайсці да аплаты», запаўняем звесткі карткі ў плацёжнай сістэме, пасля паспяховай аплаты вяртаемся да спісу незапоўненых заказаў і пачынаем працэс наноў, для іншага вязня


padpiska_belpost_09_logo.png

Са спісу заказаў «у чаканні» выбіраем заказ для запаўнення і аплаты

Запаўненне для вязня звычайнай установы:


padpiska_belpost_10_logo.png



Для вязня звычайнай установы адрас выбіраецца з наяўных

padpiska_belpost_11_logo.png

Форма выбару адрасоў са сторанага раней спісу

padpiska_belpost_14_logo.png

Запоўненая форма з адрасам, можна аплочваць

Запаўненне для вязня СІЗА КДБ:




padpiska_belpost_16_logo.png

Для вязняў СІЗА КДБ з тыпам падпіскі «абаненцкая скрынка» ў полі пошуку ўводзім 220050 і выбіраем «Паштамт» з падказкі

padpiska_belpost_17_logo.png

Запаўняем прозвішча вязня СІЗА КДБ і нумар абанецкай скрынкі (8), можна аплочваць

Па заканчэнні аплаты націскаем "Вернуться"

padpiska_belpost_15_logo.png



Кнопка «Вернуться» вядзе назад у спіс замоваў



Па заканчэнні: паведамляем вязням і рэдакцыі аб падпісцы



  • Пераходзім на старонку аплачаных замоваў
  • Адкрываем кожную замову, спампоўваем квітанцыю-абанемент 
  • Паведамляем рэдакцыі аб спісе падпісаных вязняў (нагадваем, каардынацыя падпіскі на сакавік 2021 года адбываецца ў фэйсбуку тут)
  • Дасылаем раздрукаваныя квіткі замоваў самім вязням па адпаведных адрасах

padpiska_belpost_18_logo.png

Спіс аплочаных замоваў, трэба адркыць кожную
Пры адкрыцці кожнага аплочанага заказа ўнізе ёсць спасылка на спампоўку квітанцыі-абанемента

padpiska_belpost_19_logo.png



Спасылка на спампоўку PDF-файла ў самым нізе формы прагляду замовы
На абароце раздрукаванай квітанцыі можна напісаць некалькі цёплых словаў палітвязню, паведаміць, хто вы і чаму вырашылі падтрымаць яго падпіскай. Больш дэтальныя парады, як і пра што пісаць палітвязням, можна прачытаць на сайце «Вясны».


Дзякуй за вашу салідарнасць!