Як падпісацца на «Новы Час»
Шаноўныя чытачы! Цяпер атрымліваць «Новы Час» распаўсюджваецца толькі па падпісцы: з 1 лютага наша газета не прадаецца ў шапіках «Белсаюздруку». Калі вы прызвычаіліся штопятніцу чытаць «Новы Час», мы заклікаем не здраджваць звычкам і аформіць падпіску. З аднаго боку, гэта зручна — гарантавана атрымліваць газету ў паштовую скрыню. А з другога — такім чынам вы падтрымаеце рэдакцыю і наша газета працягне выходзіць.

Аформіць падпіску на «Новы Час» можна двума спосабамі
1. У любым паштовым аддзяленні. Калі будуць казаць, што такой газеты няма, — не верце!
2. Анлайн на сайце Белпошты.
На гэты выпадак мы зрабілі для вас пакрокавую інструкцыю.
Крок 1
Перайдзіце на на сайт «Белпошты» па спасылцы. Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце ў свой акаўнт, калі вы гэта ўжо зрабілі.
Крок 2Пераходзім да этапу афармлення падпіскі. Для гэтага прагартайце галоўную старонку сайта «Белпошты» крыху ўніз і націсніце на раздзел «Аформіць падпіску» ці перайдзіце па спасылцы.
Увядзіце ў пошукавы радок назву «Новы Час» ці індэкс 63279. Калі з'явіцца адпаведная выява — націсніце на яе.

Націсніце «Дадаць індэкс падпіскі».

А потым на на акенца з коштам.

Абярыце перыяд і тып падпіскі. Напрыклад, мы выбралі падпіску на сакавік на адрас падпісчыка. Далей націсніце «Дадаць у карзіну».

Крок 3
Пераходзім да аплаты. Для гэтага націсніце «Перайсці» ў ніжнім акенцы. Мы апынуліся ў раздзеле «Карзіна». Націсніце «Аформіць».

Трапляем у раздзел «Вашы замовы». Націсніце на акенца. Запоўніце асабістыя даныя і абярыце патрэбны адрас дастаўкі.

Націсніце «Перайсці да аплаты» і ўвядзіце даныя карткі. Націсніце «Аплаціць». Пасля гэтага павінна з’явіцца адпаведнае акно з інфармацыяй, што «Плацёж паспяхова праведзены», а на пазначаную вамі электроную пошту прыйдзе адпаведнае паведамленне.

Віншуем! Вы падпісаліся на «Новы Час»! Дзякуй, што застаецеся з намі!