20 лютага ў палітзняволенай журналісткі Дар'і Чульцовай — дзень нараджэння

Свой 24-ты дзень народзінаў Дар'я сустракае за кратамі.

20171111_img_9322.jpg

Дар’я нарадзілася ў 1997 годзе ў Шклове. Скончыла Гісторыка-філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту ім. Куляшова па спецыяльнасці «журналістыка». Свой журналісцкі шлях яна распачала нядаўна. Спачатку спрабавала сябе як аўтар рэпартажаў, але больш яе вабіла праца аператара. Пасля выбараў 2020 года Даша пераехала працаваць у Мінск.
Апошнія некалькі тыдняў перад арыштам Дар’я Чульцова падчас нядзельных акцыяў пратэсту ў Мінску працавала на стрымах разам з Кацярынай Андрэевай, разам з якой яны былі затрыманыя 15 лістапада за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу на плошчы Пераменаў.
«Новы Час» шчыра віншуе Дар'ю з народзінамі! Зычым табе, дарагая калега, не губляць аптымізму нават за кратамі і хутчэй апынуцца на волі ў новай свабоднай Беларусі!
Вы можаце падтрымаць Дар'ю Чульцову цёплымі словамі праз ліст ці паштоўку па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2