Мінчукі гуляюць па сваіх раёнах разам з палітвязнямі: крэатыўная акцыя падтрымкі
Фота з акцыі з'явіліся ў тэлеграме.

Жыхары Трактарнага пасёлка запрашаюць мінчан і беларусаў ва ўсіх гарадах і вёсках прыняць удзел у акцыі «Запрашаем палітвязняў да сябе ў госці на раён». Мінчукі раздрукоўваюць каляровыя выявы палітвязняў і фатаграфуюць іх на тле гарадскіх вуліц.
Віктар Бабарыка ўжо прагуляўся па Трактарнаму і пакарміў качачак ў антонаўскіх парку. А Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова зазірнулі на каву ў знакамітае кафэ з русалкамі.