Беларусы Уроцлава правялі акцыю салідарнасці з Арцёмам Сарокіным і Кацярынай Барысевіч
Не забыліся і пра Дар'ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву.
![photo_2021_02_20_23_33_20.jpg photo_2021_02_20_23_33_20.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_20_23_33_20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы Уроцлава правялі акцыю салідарнасці з Арцёмам Сарокіным і Кацярынай Барысевіч, якіх судзяць за разгалашэнне медычнай таямніцы. Не забыліся і пра Дар'ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву, якія атрымалі па два гады калоніі за стрым.
![photo_2021_02_20_23_33_21.jpg photo_2021_02_20_23_33_21.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_20_23_33_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Абсурдны і нелагічныя суды над тымі, хто не зрабіў нічога дрэннага, а проста выконваў сваю працу і казаў праўду - гэта спроба запалохаць кожнага. Але праўда на нашым баку, а праўда не можа не перамагчы», — заявілі ўдзельнікі акцыі.
![photo_2021_02_20_23_33_22.jpg photo_2021_02_20_23_33_22.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_20_23_33_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)