«Беларускі Данбас». У Мінску прэзентавалі кнігу палітзняволенай Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша
Супольная кніга Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Беларускі Данбас», выдадзеная ва Украіне мінулым летам, упершыню прэзентаваная ў Беларусі. Літаральна некалькі асобнікаў, бо наклад рызыкуе быць арыштаваным на мяжы, і без суаўтаркі, якая цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Імпрэза адбылася ў амбасадзе Украіны ў Мінску 19 лютага і прымеркавалася да сёмай гадавіны Рэвалюцыі годнасці.
Праца над кнігай у Кацярыны і Ігара заняла некалькі гадоў, піша «Белсат».
Яна паказвае людзей, што ваявалі на Данбасе як з аднаго, так і другога боку, а
таксама раскрывае шэраг спадарожных пытанняў, якімі тэма абрасла за гады працы
над ёй. Гэта, напрыклад, асабістае стаўленне беларускіх спецслужбоўцаў да
ўдзельнікаў канфікту, нелегальны гандаль беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку
дзяржаўных, з фірмамі, што паводле СБУ фінансуюць тэрарызм ва Украіне, лёс
беларусаў, што ваявалі ў групе Вагнэра, ды іншыя.
Падрабязна пра кнігу «Беларускі Данбас» «Новы Час» расказваў летам. Глядзіце тут.