Літоўскія парламентарыі зрабілі заяву з нагоды прысуду беларускім журналісткам
Парламентарыі заклікалі да санкцый у дачыненні да супрацоўнікаў суда, што вынеслі прысуд.
![photo_2021_02_18_19_15_02__2_.jpg photo_2021_02_18_19_15_02__2_.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_18_19_15_02__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Літоўскія парламентарыі зрабілі заяву з нагоды прысуду беларускім журналісткам.
Даля Асанавічутэ ды Петрас Аўштравічус засудзілі вынесены сёння вырак ды абвесцілі пра намер дамагацца ўключэння суддзі Наталлі Бугук і пракуроркі Аліны Касьянчык у санкцыйныя спісы (у прыватнасці — у так званы «спіс Магніцкага»).