Хронікі рэпрэсій за 24 красавіка: Затрымалі дачку былога кіраўнікі БНФ, палітвязня Рыгора Кастусёва
Кацярыну Кастусёву затрымалі за «садзейнічанне» «Вясне», палітзняволенай Марыі Калеснікавай споўнілася за кратамі 42 гады. А ўсяго за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі пад тысячу чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
![hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp](/img/v1/images/hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
- Затрымалі дачку палітвязня, былога кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва
Дачку асуджанага Рыгора Кастусёва затрымалі за «садзейнічанне «« Вясне»
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа аб затрыманні выкладчыцы магілёўскай аўташколы. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Кацярыну Кастусёву, дачку лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
На камеру жанчына кажа, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню «Вясна», «і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце “Плана Перамога”».
Што канкрэтна ставяць у віну затрыманай, аўтары канала не ўдакладняюць.
Глядзіце таксама
![Улада супраць беларускага грамадства: Пад 1000 затрыманых за тры месяцы — гэта вяршыня айсбергу За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі з-за палітыкі каля тысячы чалавек](/img/v1/images/img_0855_1_logo_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
- Продаж на аўкцыёне кватэры Уладзіміра Лабковіча — пакаранне за праваабарончую дзейнасць»
На пляцоўцы па продажы маёмасці «Белюрзабеспячэнне» з дапамогай электронных таргоў была прададзеная двухпакаёвая кватэра палітзняволенага юрыста «Вясны» і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча. Там ён пазначаны як «даўжнік» з абцяжараннем «арышт следчых органаў, забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы».
Сітуацыю пракаментаваў юрыст «Вясны» Павел Сапелка:
«Продаж кватэры — гэта адно з наступстваў вынесенага прысуду, якім нашы калегі пазбаўленыя волі на працяглыя тэрміны ды з іх спагнаныя буйныя грашовыя штрафы. Гэта, безумоўна, адвольны прысуд, нашы калегі асуджаныя за праваабарончую дзейнасць. Усе наступствы гэтага прысуду — гэта па сутнасці пакаранне нашых калегаў за праваабарончую дзейнасць».
Глядзіце таксама
![Былы палітвязень Данііл Каранкевіч у бяспецы. Інтэрв'ю "Новаму Часу" «Міліцыянты сцягам завязалі мне вочы і пачалі збіваць усім пастарункам»](/img/v1/images/img_20240423_142910_081_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
-
Мінчука асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе — бэжавае паліто
У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка па «народным» артыкуле за ўдзел у адным з шэсцяў восенню 2020-га года асудзілі Мікіту Дабравольскага. Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала мінчука вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла яму два з паловай гады «хатняй хіміі».
Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта «блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў «Мінсктрансу» матэрыяльную шкоду на суму 22 500 рублёў 66 капеек».
На працэсе Мікіта прызнаў віну і пацвердзіў, што сапраўды прымаў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бэжавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.
- Знялі цэлы баявік — каля 10 сілавікоў спатрэбілася, каб затрымаць аднаго мужчыну за каментары
![zatrymanne_u_bresce.jpg zatrymanne_u_bresce.jpg](/img/v1/images/zatrymanne_u_bresce.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання жыхара Жабінкаўскага раёна. На ім з дзясятак мужчын у джынсах і бронікамізэльках бегаюць каля дома затрыманага, пагражаюць выламаць дзверы і цэляцца ў вокны.
Затрыманага мужчыну абвінавачваюць у «распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый». Таксама сцвярджаецца, што ён нібыта лічыў, што «Брэсцкая вобласць павінна быць у складзе Польшчы».
Глядзіце таксама
![Марыя Калеснікава сустракае чарговы дзень народзінаў за кратамі Марыя Калеснікава сустракае чарговы дзень народзінаў за кратамі](/img/v1/images/had_1709_logo.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
- На 1000 рублёў аштрафаваная былая палітзняволеная Таццяна Пыцько
![pytko.jpg pytko.jpg](/img/v1/images/pytko.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жонка віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава, шматдзетная маці Таццяна Пыцько ў верасні мінулага года была асуджаная да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пазней Вярхоўны суд перагледзеў гэтае рашэнне і адтэрмінаваў ёй пакаранне на 3 гады. Так яна змагла ўжо ў лістападзе вярнуцца дадому ў пасёлак Кастрычніцкая і ўз'яднацца са сваімі дзецьмі, у тым ліку аднагадовай дзяўчынкай Евай.
Але стала вядома, што два тыдні таму яе судзілі. Сілавікі знайшлі ў «Аднакласніках» у яе профілі лагатып «экстрэмісцкага» канала. Гэта стала нагодай для штрафу ў 1000 рублёў