Яшчэ два экс-кандыдаты на лаве падсудных
У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 мая распачаўся судовы працэс над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам, а таксама ўдзельнікамі падзей, якія адбыліся ў
цэнтры беларускай сталіцы ўвечары 19 снежня 2010 года, Андрэем Пазняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Дзмітрыем Буланавым і Арцёмам Грыбковым.
Усім абвінавачаным інкрымінуецца арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках (частка 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).
У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 мая распачаўся судовы працэс над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам, а таксама ўдзельнікамі падзей, якія адбыліся ў
цэнтры беларускай сталіцы ўвечары 19 снежня 2010 года, Андрэем Пазняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Дзмітрыем Буланавым і Арцёмам Грыбковым.
Усім абвінавачаным інкрымінуецца арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках (частка 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).
Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.
Вядзе працэс суддзя Людміла Грачова. Апроч Дзмітрыя Уса, усе астатнія фігуранты крымінальнай справы знаходзяцца ў клетцы. Як і на іншых працэсах, у залу судовых пасяджэнняў не змаглі патрапіць усе
жадаючыя. На разглядзе справы прысутнічалі прадстаўнікі замежных амбасадаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, іншых краін), а таксама сваякі і сябры падсудных. Варта адзначыць, што зноў пэўная колькасць
месцаў у залі яшчэ да пачатку працэсу была запоўнена невядомымі асобамі, якіх загадзя дастаўляюць у суды. Таму нават не ўсе блізкія фігурантаў крымінальнай справы змаглі прысутнічаць на
слуханнях.
Усе падсудныя, у дачыненні да каго абрана мера стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай і хто месціцца ў следчым ізалятары КДБ, мелі стомлены і бляклы выгляд. Гэтым разам абышлося без адводу
складу суда, хоць Мікалай Статкевіч заявіў пра недавер да судовай сістэмы Беларусі ўвогуле.
У першы дзень адбылося ўстанаўленне асоб абвінавачаных, агучванне абвінавачання, а таксама допыт некаторых фігурантаў крымінальнай справы. І Уса, і Статкевіча абвінавацілі ў арганізацыі масавых
беспарадкаў (у змове адзін з адным), у тым, што яны ўзначалілі натоўп, а само шэсце па праспекту Незалежнасці нанесла моцны ўрон шэрагу ўстаноў і прадпрыемстваў.
12 мая судовае пасяджэнне пачалося з допыту экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.
«Я вырашыў ужыць такі сродак — ціск на ўладу праз масавыя пратэсты. Як на Майдане ва Украіне. Не захоп улады, а ціск на ўладу. Гэта розныя рэчы, — падкрэсліў Мікалай
Статкевіч падчас допыту. — Я даволі хутка зразумеў непазбежнасць фальсіфікацый. Ва ўчастковыя камісіі ўвайшло 0,25% прадстаўнікоў ад альтэрнатыўных кандыдатаў. І я зразумеў, што
фальсіфікацыі непазбежныя. Таму я заклікаў людзей на Плошчу. Каб паказаць, што мы не лохі, а хочам выбіраць уладу.
І яшчэ адзін прысуд
У судзе Маскоўскага раёна Мінска закончыўся чарговы судовы працэс у крымінальнай справе удзельнікаў Плошчы.
Тут судзілі Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта і Алега Федаркевіча. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 12 мая а 16-й гадзіне
суддзя Алена Шылько агучыла прысуд: Лобану, Сакрэту і Казакову — 3 гады; Федаркевічу і Дароніну — 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Мацукевічу — 3 гады калоніі
строгага рэжыму.