Колькі каштуе ўтрыманне хатняга гадаванца (інфаграфіка)
Падчас пандэміі, паводле статыстыкі Google, колькасць тых, хто жадае завесці хатнюю жывёліну, павялічылася на 62%. У сувязі з гэтым аналітычны аддзел Picodi.com вырашыў даведацца, з якімі выдаткамі сутыкаюцца ўладальнікі сабак і катоў.
Заводзячы сабаку, спачатку давязецца сутыкнуцца з разавымі выдаткамі па набыцці хатняй жывёлы і рэчаў, неабходных для яе ўтрымання.
Сабаку можна ўзяць з прытулку або купіць у заводчыка. За гадаванца з прытулку, як правіла, плаціць не трэба, а вось сярэдні кошт шчанюкоў самых папулярных у Беларусі парод — 600 рублёў.
Да пашыранага набору можна аднесці тры паслугі, якія не абавязковыя, але станоўча ўплываюць на здароўе і бяспеку гадаванца: кастрацыя/стэрылізацыя, чыпіраванне і курсы дрэсіроўкі. Усё гэта можа абыйсціся ў 482 рублі.
Неабходныя для кожнай сабакі такія рэчы, як: аброжак, шлейка, ланцужок, адраснік, ляжанка, шчотка і 2 міскі (для вады і ежы). Сярэдні кошт такога набору складае 238 рублёў. Спецыяльная шлейка і рамень бяспекі для перавозкі чацвераногага сябра ў аўтамабілі, адзенне, якое абароніць ад холаду і дажджу, наморднік, светлавы нашыйнік і пераноска абыйдуцца ў дадатковыя 690 рублёў.
Рэгулярныя выдаткі, якія звязаны з утрыманнем сабакі, можна падзяліць на 6 катэгорый:
харчаванне;догляд;цацкі;абследаванне ў ветэрынара;падатак;дадатковыя паслугі.
Каб забяспечыць правільнае харчаванне, давядзецца выдаткаваць ад 600 рублёў у год (у выпадку маленькіх сабак) да 1 700 рублёў (для буйных парод). Калі ж гаспадар вырашыць карміць гадаванца кормам прэміум-класа, сярод якога можна знайсці мокры корм, без курыцы і травы, то і кошт такой дыеты будзе складаць ад 1 500 да 5 300 рублёў у год.
У выдаткі, звязаныя з доглядам за сабакам, уваходзяць рэгулярны прыём глістагонных сродкаў (дэгельмінтызацыя 2 разы на год), сродкі ад кляшчоў і блох, шампунь і гадавы запас пакетаў для сабачых адходаў. Усё разам будзе каштаваць 420 рублёў. У пашыраны пакет увайшло наведванне спа-салона для сабак, каб памыць, пастрыгчы і вычасаць гадаванца. Пры ўмове наведвання салона раз на два месяцы неабходна заплаціць яшчэ 630 рублёў у год.
Кожнаму сабаку патрэбныя цацкі: ціўкалкі, ліны для перацягвання і мячыкі. Аднак гэтыя цацкі не праслужаць вечнасць, і заплаціць за іх давядзецца каля 100 рублёў у год. Таксама можна набыць цацку, якая развівае, за 41 рубель.
У сваю чаргу, не варта забываць пра здароўе гадаванца. Штогадовая прышчэпка ад шаленства і агляд ў ветэрынара абыйдуцца ў 39 рублёў — пры ўмове, што сабака здаровы. Часцяком даводзіцца браць у разлік працэдуру чысткі зубоў (дадатковыя 30 руб.), бо агульнадаступныя сродкі ад зубнога каменя ў сабак не заўсёды аказваюцца эфектыўнымі.
Сума падатка, звязанага з валоданнем сабакам, залежыць ад пароды. У Беларусі яго максімальны памер складае 116 рублёў у год.
Дадатковыя паслугі: догсітэр, гатэль для сабак і страхоўка (549 руб.). Хоць гэтыя паслугі не абавязковыя, яны магу палегчыць жыццё, напрыклад, на час адпускной паездкі або ў выпадку хваробы гадаванца.
Такім чынам, кошт «стандартнага» пакета, які ўключае толькі самае неабходнае, вар'іруецца ад 1 270 руб. (у выпадку маленькага сабакі) да 2 370 руб. (для буйных парод). У сваю чаргу, фінансавыя выдаткі на пашыраны пакет у тры разы больш (3 420 руб. у выпадку маленькіх парод і 7 220 руб. у выпадку буйных сабак).
Не купляй ката ў мяшку
Сярэдні кошт кацянят самых папулярных у Беларусі парод — 500 рублёў. А дадатковыя выдаткі на кастрацыю / стэрылізацыю і чыпіраванне павялічваюць разавыя выдаткі на 182 руб.
Кошт самага неабходнага набору, які складаецца з латка, шуфліка, кіпцедрапалкі, ляжанкі, шчоткі, місак, нажніц для кіпцюроў і пераноскі, можа раўняцца 220 руб. Пашыраны набор (440 рублёў) дадаткова ўключае ў сябе шлейку, ланцужок, адзенне, домік і аўтаматычную кармушку.
Рэгулярныя выдаткі на котку можна падзяліць на 5 катэгорый:корм;
цацка;догляд;абследаванне ў ветэрынара;дадатковыя паслугі.
Гадавое харчаванне ката абыйдзецца ўладальніку ў 850 рублёў. Калі аддаць перавагу прэміум-кармам, то гэтая сума вырастае да 2 500 рублёў.
Цацкі са стандартнага набору («рыбкі», вуды-дражнілкі, мячыкі) будуць каштаваць каля 30 рублёў. Калі дадаць у гэтую катэгорыю гаджэт, які развівае, то цана камплекта павялічыцца на 40 рублёў.
Догляд — другая па дарагоўлі катэгорыя ў «кацінай» часткі даследавання. Гадавыя выдаткі на стандартны набор дасягаюць 367 руб. У гэтую катэгорыю патрапілі напаўняльнік для латка, аднаразовыя пялёнкі, шампунь, сродкі ад блох, кляшчоў і паразітаў. А стрыжка і мыццё коткі ў салоне абыйдуцца ў дадатковыя 205 руб.
Прафілактычны агляд у ветэрынара раз на год у сярэднім каштуе 19 рублёў. Неабавязковыя, але рэкамендаваныя прышчэпкі і чыстка зубоў абыдуцца ў 50 рублёў.
Да дадатковых паслуг, як і ў сабак, адносяцца страхоўка і знаходжанне ў спецыяльным гатэлі для жывёл (290 рублёў).
Сумуючы ўсе неабходныя і стандартныя выдаткі, можна сказаць, што гадавое «абслугоўванне» коткі каштуе 1 266 рублёў. А калі аддаць перавагу больш дарагім кармам і дадатковым таварам, то гэтая сума ўзрастае на 2 235 рублёў (усё разам — 3 501 руб.).