У Беларусі за суткі выяўлена 834 выпадкі COVID-19

За суткі ў краіне выяўлена 834 новыя выпадкі COVID-19. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў дасягнула 401 853.

image2_3_1.jpg


Выпісаныя за дзень 1035 пацыентаў. Усяго ачунялымі лічаць 394 272 чалавек, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя афіцыйна прызнае 2939 смярцей, звязаных з пандэміяй.

У краіне зрабілі 6,466 млн. тэстаў, у тым ліку 18 612 — за апошнія суткі.

У Беларусі па стане на 9 чэрвеня вакцынавана 345,5 тыс. чалавек. Першую дозу вакцыны атрымалі 641,6 тыс. чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.