За суткі ў Беларусі выявілі 597 выпадкаў каронавіруса
За суткі ў Беларусі выявілі 597 новых выпадкаў каронавіруса. Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі ўжо дасягнула 401 019 чалавек.

Выпісаныя за дзень 493 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго ж ачунялымі лічацца 393 237 чалавек, перадае REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць загінулых дасягнула 2929.
У краіне зрабілі амаль 6,45 млн. тэстаў, у тым ліку 9130 за апошнія суткі.