У Беларусі выявілі 966 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку па стане на 10 чэрвеня. За суткі ў Беларусі выяўлена 966 новых выпадкаў каронавіруса.
Агульная колькасць афіцыйна пацверджаных інфікаваных дасягнула 402 819 чалавек, перадае REFORM.by.
Выпісаны 1191 пацыент. Агульная колькасць ачунялых ўжо складае 395 463 чалавекі.
За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж колькасць ахвяр пандэміі афіцыйна складае 2949.
У краіне зрабілі больш за 6,48 млн. тэстаў, з іх 17 817 — за суткі.
Першую дозу вакцыны ад COVID-19 у Беларусі атрымалі 656 тыс. чалавек, 358 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.