Колькі зарабляюць беларускія медыкі і педагогі?
У Беларусі абнавілася статыстыка наконт заробкаў у адукацыі і ахове здароўя.
Стала вядома, як змяніліся заробкі беларусаў у адукацыі і ахове здароўя ў параўнанні з мінулым годам.
Усе паказчыкі ў статыстыцы ідуць па налічаных заробках — гэта значыць, маецца на ўвазе заробак да выліку падаходнага падатку, унёску работніка ў ФСАН (1%), а таксама прафсаюзных унёскаў, аліментаў, штрафаў і г. д.
Акрамя агульнай статыстыкі, ёсць даныя пра заробкі ў розных галінах эканомікі. Напрыклад, сярэдні налічаны заробак у адукацыі за травень склаў 1153 BYN, у ахове здароўя — 1329 BYN.
Сярэдні налічаны заробак настаўнікаў у траўні дасягнуў 1484 BYN, выхавальнікаў дзіцячых садоў — 1038 BYN, лекараў — 2137 BYN, сярэдняга медперсаналу — 1327 BYN (паводле Белстату).
Сярэдні заробак у адукацыі за травень вырас у рэальным выражэнні да красавіка 2022 года на 5,4%, а да траўня 2021 года на 1,2%, у ахове здароўя — вырас на 0,8% і ўпаў на 15,0% адпаведна.
У Мінску сярэдні налічаны заробак, традыцыйна, самы высокі ў рэспубліцы — за травень ён склаў 2197 BYN. Сярэдні заробак у адукацыі сталіцы склаў 1352 BYN, у ахове здароўя — 1652 BYN. Заробак настаўнікаў дасягнуў 1587 BYN, выхавальнікаў дзіцячых садоў — 1124 BYN, урачоў — 2347 BYN, сярэдняга медперсаналу — 1554 BYN.
Самы нізкі заробак — у Магілёўскай вобласці. Там сярэдні налічаны заробак за травень склаў 1278 BYN. Сярэдні заробак у адукацыі склаў 1067 BYN, у ахове здароўя — 1215 BYN. Заробак настаўнікаў дасягнуў 1423 BYN, выхавальнікаў дзіцячых садоў — 989 BYN, урачоў — 2062 BYN, сярэдняга медперсаналу— 1247 BYN.
Паводле banki24.by