«Белпошта» ўводзіць плату (немаленькую) за выдачу міжнародных пераводаў

«Белпошта» ўводзіць плату за выдачу міжнародных пераводаў. Яна складзе 15% ад сумы пераводу. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

xxxl_10.webp


Плата ўводзіцца з 4 ліпеня за выдачу і пералік наяўных грашовых сродкаў пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у аперацыйных касах аб'ектаў паштовай сувязі і дома.

На прадпрыемстве адзначылі, што плата не будзе спаганяцца пры выплаце міжнародных паштовых грашовых пераводаў па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах — пры ўмове прад'яўлення атрымальнікам міжнароднага пераводу арыгінала дакумента або яго копіі, заверанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, які пацвярджае прыналежнасць міжнароднага пераводу да сацыяльна значных негандлёвых плацяжах (выканаўчы ліст, рашэнне суда, даведка аб налічэнні пенсіі і іншае).