Асацыяцыя еўрапейскіх паштовых аператараў скасавала сяброўства з «Белпоштай»
Асацыяцыя еўрапейскіх паштовых аператараў часова прыпыніла сяброўства з «Белпоштай» і «Поштай Расіі». На працы паштовых службаў гэтае рашэнне не адаб'ецца.
![letter_box_g02e63a9cb_1920.jpg letter_box_g02e63a9cb_1920.jpg](/img/v1/images/letter_box_g02e63a9cb_1920.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Прымаючы да ўвагі вайну ва Украіне і ў выніку запыту
вялікага ліку сяброў PostEurop, рада дырэктараў PostEurop вырашыла, у
адпаведнасці з ўнутранымі правіламі, неадкладна прыпыніць правы Пошты Расіі і
Белпошты як сяброў PostEurop», — сказана ў афіцыйнай заяве асацыяцыі.
Гэтае рашэнне будзе дзейнічаць да Генеральнай Асамблеі
PostEurope, якая адбудзецца 5 кастрычніка. Тады сябры PostEurop змогуць
перагледзець рашэнне — ці пакінуць яго без зменаў.
Паводле «Еўрарадыё».