МВФ нарэшце выдзеліў крэдыт
Мы нарэшце атрымалі крэдыт. 12 студзеня Выканаўчы савет Міжнароднага валютнага фонду на сваім пасяджэнні ўхваліў праграму ўзгодненых з беларускім урадам мер эканамічнай палітыкі, якая прадугледжвае выдзяленне крэдыту ў памеры каля 2,5 мільярда долараў.
Мы нарэшце атрымалі крэдыт. 12 студзеня Выканаўчы савет Міжнароднага валютнага фонду на сваім пасяджэнні ўхваліў праграму ўзгодненых з беларускім урадам мер эканамічнай палітыкі, якая прадугледжвае выдзяленне крэдыту ў памеры каля 2,5 мільярда долараў.
Узгодненая з МВФ эканамічная праграма ўрада Беларусі падтрымліваецца з боку фонду дамоўленасцю аб крэдыце «стэнд-бай» на суму каля 2,5 мільярда долараў. Чакаецца, што Беларусь зможа атрымаць першы транш у памеры 800 мільёнаў долараў з названага крэдыту на працягу некалькіх дзён пасля ўхвалення праграмы Выканаўчым саветам МВФ. Беларусь звярнулася ў МВФ па атрыманне крэдыту «ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння «падушкі бяспекі», неабходнай для стабільнай работы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу». Папярэдняе рашэнне пра выдзяленне Беларусі крэдыту ў аб’ёме каля 2,5 мільярда долараў ЗША было прынята Міжнародным валютным фондам у апошні дзень 2008 года. Місія МВФ і ўрад Беларусі дасягнулі пагаднення аб эканамічнай праграме тэрмінам на 15 месяцаў. У заяве дырэктара-распарадчыка МВФ Дамініка Строс-Кана ад 31 снежня гаварылася, што «Беларусь апынулася ў складанай эканамічнай сітуацыі, і беларускія афіцыйныя органы цяпер робяць сур’ёзныя крокі па спыненні падзення рэзерваў, па аднаўленні эканамічнай стабільнасці і падрыхтоўцы глебы для аднаўлення эканамічнага росту». Паводле інфармацыі МВФ, узгодненыя з беларускім бокам меры ўключаюць больш моцную грашова-крэдытную палітыку і сістэму палітыкі абменнага курсу, абмежаванне падаткова-бюджэтнай палітыкі шляхам скарачэння дзяржінвестыцый і мэтавага банкаўскага крэдытавання, а таксама строгае абмежаванне зарплаты ў дзяржаўным сектары. Перамовы аб выдзяленні Беларусі крэдыту вяліся экспертамі МВФ з прадстаўнікамі беларускіх уладаў на працягу двух месяцаў — з канца кастрычніка па канец снежня. У 1995 годзе МВФ спыніў выдзяленне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду. У пачатку 2004 года ўрад і Нацбанк Беларусі заявілі аб адсутнасці неабходнасці ў прыцягненні крэдытных рэсурсаў МВФ. З тых часоў супрацоўніцтва з фондам было сканцэнтравана на атрыманні тэхнічнай дапамогі і кансультацый. Дрэнная навіна. Экіпаж беларускай каманды FlexGroup пацярпеў аварыю падчас праходжання маршруту чарговага этапу ралі-рэйда «Дакар–2009». Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Аргенціне, 13 студзеня каманда FlexGroup (пілот — Сяргей Шкель, штурман — Аляксандр Тараненка) брала ўдзел у дзевятым этапе ралі-марафона «Дакар–2009», які праходзіў па тэрыторыі Чылі на кругавым адрэзку Кап’япа — Кап’япа. Гэты маршрут пралягаў праз цяжкапраходныя пяскі пустыні Атакама. Падчас пераадолення адной з дзюн аўтамабіль беларускай каманды перакуліўся. Машына моцна пацярпела. Беларускі экіпаж скарыстаўся экстраннай кнопкай выкліку дапамогі. Экіпаж быў дастаўлены верталётам у лагер, дзе камандзе аказалі першую медыцынскую дапамогу. Паводле інфармацыі пасольства, штурман А. Тараненка пасля агляду ўрачоў быў выпісаны з паходнага шпіталя. Пілот С. Шкель транспартаваны самалётам у адзін са шпіталяў горада Сант’яга з траўмай пазваночніка (канчатковы дыягназ урачы не ўдакладнілі). Як паведаміў прэс-сакратар беларускай каманды Даніла Далматаў, на гэты момант С. Шкель знаходзіцца ў шпіталі «Мутуаль» у Сант’яга. Прэс-сакратару ўдалося звязацца з пілотам, які расказаў пра акалічнасці здарэння: «Дзесьці на 20-м кіламетры чацвёртая дзюна апынулася вельмі «вострай». Мы ўздымаліся ўверх, і праз імгненне аўтамабіль цераз «нос» пачаў перакульвацца ўніз. Мы ўпалі. Скарысталіся кнопкай. Нас забралі на верталёце ў медпункт у бівак да месца старту. З Сашам усё ў парадку, мне зрабілі рэнтген-здымак. Чакаю вынікаў. Што з аўтамабілем, не ведаю, механікі адправіліся да месца аварыі. Дабрацца на грузавіку туды немагчыма, мабыць, будуць спрабаваць яго завесці». Паводле слоў Д. Далматава, сувязь была вельмі кепскай. «Па размове было зразумела, што Сяргей Шкель вельмі расстроены, але голас бадзёры. Цікавіўся вынікамі расійскіх экіпажаў, расказаў, што на першых трох дзюнах бачыў шмат перакуленых аўтамабіляў, у тым ліку і з расійскім сцягам», — паведаміў прэс-сакратар. Паводле яго слоў, консульскім аддзелам пасольства Беларусі ў Аргенціне ўстаноўлены непасрэдны кантакт з урачамі. Пасольства будзе працягваць адсочваць сітуацыю з пілотам і аказваць камандзе неабходную дапамогу. Тым часам арганізатары ралі-марафона «Дакар–2009» працягваюць адчуваць цяжкасці з маршрутам. Ужо некалькі спецучасткаў было скарочана, а сёння прынята рашэнне адмяніць 11-ы этап ралі, які быў запланаваны на 14 студзеня. Падчас яго ўдзельнікі павінны былі пераадолець 445 кіламетраў ад Кап’япа (Чылі) да Фіамбалы (Аргенціна). Прычынай адмены стаў кепскі прагноз надвор’я.
Ралі-рэйд «Дакар–2009» упершыню праходзіць па тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі. Маршрут разбіты на 14 этапаў. Дзевяць з іх праходзяць на тэрыторыі Аргенціны, два — у памежных раёнах Аргенціны і Чылі, тры — у Чылі. Фінішуе гонка 17 студзеня ў Буэнас-Айрэсе. За два тыдні гоншчыкі пераадолеюць шлях даўжынёй 9 тысяч 578 кіламетраў. Беларуская каманда ўдзельнічала ў гэтай гонцы ўпершыню. Тэхнічную падтрымку беларускаму экіпажу аказвалі вадзіцель-механік Дзмітрый Запарошчанка, механікі Уладзімір Мотуз і Аляксандр Нікончык на грузавіку Mercedes Actros.