«Мы цябе, підара, заб'ем і па тваю сям'ю прыйдзем». Гісторыя палітвязня, якога катаваў ГУБАЗіК

Беларускі аналаг гестапа не цураецца аніякіх сродкаў. Ведаючы, што пакарання не будзе, супрацоўнікі ГУБАЗіКа катуюць людзей і пагражаюць забойствамі. 

img_2781_1_logo_1.jpg

Івана ў ГУБАЗіКу білі так, каб яго суседка чула і не сумнявалася, што варта даць пароль ад тэлефона. Потым былі ізалятар і калонія, адну камеру называлі «крэматорый», а ў другой яны з сукамернікамі «ўстанавілі» дэмакратыю. Іван быў асуджаны па артыкуле аб «абразе Аляксандра Лукашэнкі». Ён расказаў «Медыязоне» пра тое, як яго душылі пасля затрымання і спрабавалі завербаваць у зняволенні.

«Першыя маршы, аб'яднанні на раёнах — мне гэта вельмі падабалася». Пратэст

У 2020 годзе я памяняў працу і перастаў піць. Перадвыбарчая кампанія праходзіла міма мяне, я ніколі не сачыў за Ціханоўскім. У 2010-2011-м мяне маглі палічыць «застабілам» — «мяне гэта не тычыцца, спакойна працую за "чарку і шкварку", крэдытнае абцяжаранне, маленькі заробак». Я спрабаваў расці па кар'ернай лесвіцы, таму што пачынаў з самага нізу, і не глядзеў, што вакол.

Калі ў нас былі «Еўрапейскія гульні» я падпісаўся на «Nexta», але лічыў, што яны моцна згубяць, хоць падкрэслівалі моманты, якія напружваюць. Сачыў за бязмежжам мянтоўскім. Пачала назапашвацца ўва мне непрыязнасць да таго, што адбываецца навокал і што гэта ўсё не толькі праз людзей, а праз кіраўніцтва.

У 2020 годзе — першыя пратэсты. Натуральна, я быў абураны вынікамі выбараў. Калі пачаліся першыя разгоны, я быў з жонкай і дзецьмі, таму мы асабліва кудысьці не хадзілі. Я ездзіў асобна: дапамагаў людзям, якія ўцякалі. Калі ўсплыла інфармацыя па збіцці на Акрэсціна, ноччу пайшоў туды — пачуў, убачыў, калі людзей вызвалялі, што нам нахабна хлусяць. І пасля гэтага пачалося.


Глядзіце таксама

Першыя маршы, аб'яднанні на раёнах — я ўліўся, і мне вельмі спадабалася. У мяне да гэтага часу ёсць выдатныя сябры, мы як родныя сталі. Усё жыццё пра гэта марыў: што ў кватэры могуць быць адчыненыя дзверы і сябры могуць зайсці да цябе, таму што ты адчуваеш сябе ў бяспецы. З табой усе вітаюцца, цябе ўсе ведаюць.

«Мы цябе, підара, заб'ем». Затрыманне

У лістападзе пайшлі на чаяванне. Усе пасмяяліся, парагаталі, зрабілі фота, заблюрылі твары, выклалі гэта на некаторыя каналы і забыліся.

Надыходзіць люты-2022. Прыйшлі да гэтага фатографа. Ён удзельнічаў у стварэнні кнігі, прысвечанай пратэстам. Да яго прыйшлі, узялі ноўтбук, а ў ноўтбуку ў яго — усё. Па датах, па часе — усё раскладзена на сподачку.

У дваровым чаце напісалі, што ў суседкі ператрус. Я думаў, што ў яе нічога такога не будзе, і паехаў на працу.

Затрымлівалі мяне, як Пабла Эскабара. Выскачылі, у морду пачалі біць, закінулі ў маю ж машыну, на ёй вывезлі з тэрыторыі, кінулі каля дарогі.

Я яшчэ пытаюся:

— Што здарылася? Вы хто?

— Міліцыя.

І ў галаву адразу: «На!» У мяне зоркі паляцелі.

Прывезлі на Рэвалюцыйную, і там усё гэта пачалося: знявагі, абразы, пакет на галаву, электрашокер. Мне было балюча, напэўна, але я быў у шоку. Я адчуваў прыніжэнне і лютасць, што нічога зрабіць не магу. Я ў кайданках — ён мне прыстаўляе пісталет да галавы, да рэбраў: «Крок — расстраляю на месцы».

У гэты час якраз у суседкі пароль пыталіся — мабыць, хацелі, каб чула, як мяне збіваюць. Яе таксама штурхалі. Быў удар. Яна адляцела ў шафу.

Было іх шмат, яны ўсе паціху прыходзілі, і кожны наравіў ударыць.


Глядзіце таксама

У мяне пакет на галаве быў. Калі я пачынаў падкашліваць і задыхацца, тады адпускалі: «Мы цябе павесім, мы цябе, підара, заб'ем і па тваю сям'ю прыйдзем». Калі білі, знялі з мяне рэмень, ім білі. Я быў у кайданках, білі па нагах, каб я сеў. Калі я сеў, пачалі электрашокерам па ахілах.

Але аніводнага сіняка не было. Я быў з хлопцамі, якія прыйшлі ўсе сінія. Я адразу даў пароль. Мне хаваць няма чаго, я заўсёды ўсё чысціў.

Дома пры ператрусе, жонка ад страху пароль няправільна сказала:

— Ну, бля, і цябе забіраем.

— Вы што, Усіх не перасаджаеце!

— Усіх паперасаджаем. Вы чакаеце, ад мяне, бля, ласкі? Вы яе не атрымаеце, блядзі, я вас ціснуць буду. І цябе зараз забяру, таму што ты такая ж. А ва,с — на дзяцей паказвае, — у прытулак забяруць.

У мяне сын дагэтуль адыходзіць.

«Гэтую камеру называлі "крэматорый"». ІЧУ і СІЗА

Праверка свайго псіхалагічнага стану — гэта ўтрыманне на Акрэсціна. Было брыдка, калі афармлялі ў РУУС за «дробнае хуліганства» — за тое, што я нібыта махаў рукамі, лаяўся матам. Мяне «закрылі» на 15 сутак.

Прывялі ў камеру, дзе ўтрымліваліся звычайныя «адміністрацыйшчыкі» — гэта значыць, нават матрац быў з падушкай. Святло выключалі, пацанам перадачы заходзілі. Там такая фішка цікавая: заплаці за ўтрыманне адразу, дакладзі начальніку — і можаш цэлы дзень ляжаць на шконке, на ваце.


Глядзіце таксама

Паведаміў гэтаму начальніку нумар тэлефона сваёй жонкі і сказаў, што яна аплаціць. На наступны дзень прыходзіць:

— Ведаеце, вашай жонцы не тэлефанаваў. Я паглядзеў, хто вы і што — вы не павінны ўтрымлівацца тут, а павінны быць ва ўмовах нашмат горшых, я вам гэта забяспечу.

Пераводзяць у чатырохмясцовую камеру, дзе ўжо было 12 чалавек. Мы былі ўсе ў майтках без маек. Спякота, пот, усё цячэ. Яны яшчэ батарэю ўключылі на ўсю моц. Закрывалі «кармушку». Мыла ледзь дапытацца, паперы ледзь дапытацца. Ты дыхаеш гарачым, як у сауне. Гэтую камеру называлі «крэматорый».

Нейкі даўба*б пытаўся ў нас, калі павольна выходзілі з камеры на дагляд: «Вы як быццам у войску не служылі, як будзеце ваяваць з палякамі?»

Пасля прад'яўлення абвінавачання я трапіў у камеру да былых сілавікоў. 12 чалавек: хтосьці ў МНС, хтосьці ў спецназе служыў, следчыя Яўген Юшкевіч і Мікіта Старажэнка, Стас Пугачоў. З гэтымі хлопцамі, натуральна, больш па юрыспрудэнцыі пачаў шарыць.

Агульны водгук пра ў СІЗА — гэта жорсткі «санаторый», дзе няма прагулак, дыхаеш пылам, падварочваеш здароўе, але пры гэтым ты можаш піць каву, смачна есці, таму што родныя клапоцяцца пра тое, каб табе было максімальна камфортна. Ежы навалам, мы нават не елі «палажняк». Кола зносінаў было з адэкватных людзей.

Працяг гісторыі Івана чытайце тут.