«Зашпілілі рукі за спінай і пачалі катаваць». Гісторыя былога палітвязня
Былы палітвязень Аляксей (імя зменена) быў затрыманы ў 2021 годзе ў Мінску за каментар па «справе Зельцэра». Цалкам адбыў паўтара года ў зняволенні паводле арт. 130 КК і выйшаў на волю. Праз «палітычнае» зняволенне сутыкнуўся з паўсюднай адмовай у працаўладкаванні. Адсядзеў дзесяць сутак за тое, што своечасова не прыйшоў адзначыцца ў РУУС і вырашыў з’ехаць з Беларусі. Аляксей распавёў «Вясне» пра катаванні падчас затрымання: як яму парвалі вуха, як на просьбу даць вады прымушалі піць з туалетнага бачка. А таксама падзяліўся пра безвыніковыя спробы знайсці працу, і патлумачыў, на якую працу цяпер можа разлічваць у Беларусі былы палітзняволены.
«Я перастаю баяцца»
Напачатку размовы мы з Аляксеем абмяркоўваем, што можнабудзе публічыць, а пра якія з фактаў рэпрэсій ён яшчэ не гатовы распавядацьпублічна. Гэта не першае нашае інтэрв’ю з былым палітвязнем. У мінулую размову,калі ён толькі выйшаў на волю і яшчэ знаходзіўся ў Беларусі, то распавёў, яксілавікі пры затрыманні парвалі яму вуха. Але тады ён папрасіў пра гэта непісаць.
«Я ўжо паціху перастаю баяцца і разумею, што пра гэта ўсётрэба распавядаць. Калі маўчаць, у іх будзе карт-бланш на катаванні».
Аляксея затрымлівалі на працоўным месцы супрацоўнікі КДБ іАМАП. Мужчына кажа, што добра запомніў твар аднаго з сілавікоў і зможа ягоапазнаць у будучым.
«Як толькі яны мяне вывелі з офісу, я атрымаў удар. Сілавікіпасадзілі мяне ў машыну, рукі зашпілілі за спінаю кайданкамі і пачалі катаваць.Амапавец біў па твары і пагражаў зламаць нос. У кдбшніка былі вузкія зрэнкі івыгладала, нібы ён пад уздзеяннем пэўных рэчываў. Ён мне ўвесь час паўтараў: «Нуя ж цябе не б’ю, я з табою нармальна абыходжуся», а ў гэты момант засоўваўпальцы пад ключычную косту і выкручваў скуру на грудзях. Вельмі моцна цягнуўмяне за вуха і ў выніку яго парваў. Некалькі месяцаў яно зажывала».
«Табе ж раней не прыціскалі яйкі? Прыедзем у аддзяленне,даведаешся, што гэта такое»
Сілавікі ўвесь час спрабавалі вывесці Аляксея на «шчыруюразмову», удавалі, нібы ўсё пра яго ведаюць, каб мужчына сам ім назваў прычынусвайго затрымання.
«Спачатку я не мог уцяміць, чаму яны па мяне прыйшлі і касіўпад дурня. А калі ў мяне спыталі: «Ну хто там будзе сцацца і срацца?», тозразумеў, што мяне затрымалі за каментар, які я напісаў пра супрацоўніка КДБ,што ўварваўся ў кватэру да Андрэя Зельцэра. Я не стаў гэтага адмаўляць, адразупрызнаўся, што сапраўды пісаў. У адказ яны пачалі мне пагражаць: «Табе ж ранейяйкі не прыціскалі? Вось прыедзем у аддзяленне, даведаешся, што гэта такое». Папрыездзе ў аддзяленне мяне паставілі на калені ў калідоры. Так я прастаяў калягадзіны».
Пасля мужчыну перавялі ў кабінет, дзе ён папрасіў папіцьвады. Супрацоўнік АМАПу адвёў Аляксея ў туалет, нагнуў галавою да бачка ізагадаў яму адтуль піць. Той наадрэз адмовіўся і ўрэшце сілавік адкрыў яму кранз вадою, пры гэтым здзекліва сказаўшы: «На, пей. Мы ж не фашысты якія-небудзь».
Пасля была ноч на Акрэсціна, вобшук дома і допыт у КДБ, наякім Аляксею прапанавалі адваката, але па ягонай камунікацыі з сілавікаміАляксей зразумеў, што абаронца ў змове з сілавікамі.
Супрацоўнікі камітэту на допыце паводзілі сябе нярвова, бокаментар Аляксея нібы пакрыўдзіў іхняга калегу.
«Кдбшнікі крычалі на мяне «Паглядзі, каго ты абразіў» іпаказвалі на насценны каляндар з фотаздымкамі групы «Альфа».
«Баімся за рэпутацыю кампаніі». Пра безвыніковыя пошукіпрацы былога палітвязня
Пасля вызвалення Аляксей увесь час маніторыў спіс асобаў,датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, бо ўжо ведаў, што шмат якіх палітычныхзняволеных туды дадаюць. Але яго гэта абмінула. Апынуўшыся на волі, былыяпалітвязні сутыкаюцца з тым, што іх не бяруць на працу, асцерагаючыся наступстваўз боку ўладаў. Як у дзяржаўныя аргнізацыі, так і ў прыватныя кампаніі. Анаяўнасць прозвішча былога вязня ў так званым «спісе тэрарыстаў» закрывае шляхда легальнага рынку працы.
Былы палітвязень цягам чатырох месяцаў безвынікова спрабаваўпрацаўладкавацца. Гэты час жыў на ўласныя ашчаджэнні. Яму прапаноўвалі толькінізкааплочваймую працу з вялікім спісам працоўных абавязкаў. У працы паспецыяльнасці паўсюль адмаўлялі па надуманых прычынах.
«Па вызваленні я адразу пачаў шукаць працу па сваёйспецыяльнасці — вядучы спецыяліст па продажах. Стаў рассылаць рэзюмэ напрофільных сайтах. Мяне запрасілі ў адну буйную кампанію па продажы карэйскайкасметыкі. Сумоўе праходзіла вельмі добра, пакуль я не сказаў, што з’яўляюсябылым палітвязнем».
Працадаўца адразу змяніў тон размовы і пачаў упэўнівацьАляксея, што за час зняволення з’явілася шмат новых прафесійных тэхналогій, безведання якіх немагчыма будзе працаваць.
«Вы толькі не падумайце, што мы вас не бярэм на працу, бо выпалітвязень. Проста вы паўтара года адсутнічалі, а ў нашай сферы адбылосянекалькі істотных зменаў», — распавядае мужчына.
«Проста яны хацелі не «страціць твар», і таму так прыгожамяне паслалі»
Аляксею прапанавалі цягам тыдня падвучыцца і вяртацца. Ягобылы працадаўца паведаміў, што змены сапраўды былі, але нязначныя і Аляксей зачас зняволення нічога не страціў як спецыяліст. Праз акрэслены тэрмінпалітвязень патэлефанаваў у тую ж кампанію, але там яму паведамілі, што ўжоўзялі на працу іншага чалавека.
«Проста яны хацелі не «страціць твар», і таму так прыгожамяне паслалі», — робіць выснову Аляксей.
Наступная спроба — жанчына, якая сама адгукнулася на рэзюмэАляксея. Як мяркуе мужчына, яна загадзя «прагугліла» яго асобу, бо пачаларазмову з адваджвання Аляксея ад працы, а патэлефанавала «для галачкі», кабпроста закрыць працоўны план.
«Мы з вамі пачалі размову з таго, што вы мне адразупрапаноўваеце ў вас не працаваць. Дык навошта вы мне патэлефанавалі?» —узгадвае свой дыялог з працадаўцам мужчына.
Мужчына кажа, што ў падобных выпадках немагчыма даказацьсапраўдную матывацыю адмовы, бо працадаўца наўпрост гэтага амаль ніколі некажа.
У трэцім выпадку Аляксею нарэшце шчыра паведамілі, штобаяцца наступстваў праз яго папярэдні досвед.
«Працадаўца адразу сказала, што я ім цалкам пасую якспецыяліст, але яна ведае пра маю адсідку і баіцца за рэпутацыю кампаніі. Датаго ж асцерагаецца пытанняў з боку праваахоўных органаў. Таму мне зноўадмовілі».
На адну працу Аляксея ўсё ж такі запрасілі, нягледзячы наяго зняволенне. Але прапаноўвалі вельмі нізкі заробак адносна ягоспецыяльнасці.
«Гэта была кампанія па продажы будматэрыялаў. Мнепрапанавалі аклад 800 рублёў, а астатні прыбытак — працэнт ад продажаў. Япадлічыў, што каб пакрыць заробкам свае базавыя выдаткі, мне трэба было бпрадаваць штомесяц будматэрыялаў на вельмі вялікую суму. Да таго ж у гэтыя 800рублёў уваходзіла вядзенне сацыяльных сетак кампаніі, апрацоўка іх базыкантактаў і іншае. А калі ж я буду паспяваць прадаваць».
Аляксей кажа, што цяпер у Беларусі сярэдні заробакспецыяліста па продажах — 2000-2500 рублёў.
«Біржа працы — фэйк, каб дзяржава адсправаздачылася нібыдапамагае людзям»
З біржай працы падобная сітуацыя, кажа Аляксей. Пра гэта ямураспавяла былая палітвязынка, якая таксама з’ехала з краіны па вызваленні.
«Вакансіі, якія там прапануюць, альбо ў рэальнасціадсутнічаюць, альбо гэта нейкая чарнавая танная праца, альбо табе таксамаадмаўляюць па надуманых прычынах. Біржа працы — фэйк, каб дзяржаваадсправаздачылася нібы дапамагае людзям».
Мужчына да апошняга спадзяваўся, што з працай стане ўсёдобра, як было раней. Але паўсюль сутыкаўся толькі з адмовамі. Летам 2022 годаён паступова пачаў прыходзіць да думкі аб ад’ездзе з краіны, бо не мог сябезабяспечыць.
«Я зразумеў, што ў гэтай краіне мне жыць не дадуць»
Апошняй кропляй у прыняцці рашэння з’ехаць стаўадміністрацыйны арышт Аляксея. Ён мусіў прыходзіць у РУУС рэгулярна адзначацца,але аднойчы пераблытаў дату, за што адсядзеў 10 сутак на Акрэсціна.
«У той час у бальніцу патрапіла мая маці, да таго ж у мяне былошмат побытавых праблемаў і я проста пераблытаў дзень, калі мусіў прыйсціадзначыцца. Замест панядзелка прыйшоў у аўторак. На мяне адразу ж склаліпратакол і адвезлі на Акрэсціна».
Аляксей распавядае, што ў ізалятары сядзеў у“камеры-прыбіральні”, бо там было вельмі брудна і невыносна смярдзела. Паслясуда яго перавялі ў ЦІП.
«Калі я другі раз патрапіў за краты, для мяне гэта ўжо небыло моцным шокам. Але там я пачаў думаць, што мой пераслед у Беларусі ніколіне скончыцца і які ж я дурак, што не з’ехаў раней. Я зразумеў, што ў гэтайкраіне мне жыць не дадуць».
«Калі будуць чарговыя выбары, рыхтуйцеся зноў пасядзець»
Паплечнік Аляксея — былы палітвязень, які па вызваленнітаксама рэгулярна хадзіў адзначацца ў РУУС, — распавёў яму сваю размову з супрацоўнікаміміліцыі, што дадаткова ўпэўніла Аляксея з’язджаць.
«Нягледзячы на тое, што ў вас пагашаная судзімасць, мы ўсёадно можам прыйсці да вас дамоў і праверыць, чым вы займаецеся і як жывеце. Акалі ў краіне будуць адбывацца палітычныя падзеі, рыхтуйцеся да таго, што вампрыйдзецца пасядзець», — пераказаў словы свайго прыяцеля Аляксей.
«Высокая верагоднасць, што падчас чарговых выбараўпалітычныя будуць «заязджаць» паўторна», — мяркуе былы палітвязень.
Аляксей прыняў рашэнне з’ехаць з Беларусі іцяпер знаходзіцца ў бяспецы ў адной з еўрапейскіх краін.