Пад канвоем за некалькі гадзінаў. Як і за што высылалі Андрэя Салангіна

Дырэктара прафесійнага клуба «Тарпеда» Мінск Андрэя Салангіна без тлумачэнняў прымусова выслалі з Беларусі.

zabarona.jpg


2 снежня кіраўніка клуба «Тарпеда», які з’яўляецца грамадзянінам РФ, выклікалі ў Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска, дзе ён атрымаў пастанову аб прымусовай высылцы тэрмінам на 5 год.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце клуба, з Андрэем Салангіным атрымалася звязацца толькі ў цягніку. Ён паведаміў, што яму не былі патлумачаны прычыны такога рашэння і не прадстаўлены дакументы, якія б іх пацвярджалі. Нягледзячы на тое, што Салангін атрымаў штамп у пашпарце з датай прымусовай высылкі да 6 снежня 2016 г., яго вымусілі ў суправаджэнні канвоя на цягніку ўжо ўвечары 02.12. пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусі. Рашэнне аб высылцы было прынята яшчэ 1 снежня 2016 г. нібыта ў інтарэсах грамадскага парадку.

uv.jpg


ПФК “Тарпеда” Мінск вельмі занепакоены сітуацыяй, калі дырэктара беларускага клуба, мужа грамадзянкі Рэспублікі Беларусь і бацьку 2 непаўнагадовых дзяцей (таксама грамадзянаў Беларусі) без тлумачэнняў і законных падставаў пазбаўляюць права жыць і працаваць на тэрыторыі нашай дзяржавы.

salanginy.jpg


Пры гэтым клуб лічыць, што канфліктная сітуацыя, якая адбылася 5 лістапада падчас апошняга матчу "Тарпеды", не з'яўляецца законнай падставай для прыняцця рашэння аб высылцы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што падчас матчу з ФК “Зорка-БДУ”, які адбыўся 5 лістапада, супрацоўнікі міліцыі на стадыёне РЦАР-БДУ затрымалі дырэктара мінскага Тарпеда з-за просьбы растлумачыць прычыну забароны клубнай атрыбутыкі на стадыёне. Сведкамі канфлікту былі прадстаўнікі АБФФ і спецыяліст клуба па бяспецы. У выніку на Андрэя Салангіна быў складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне законных патрабаванняў прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Аднак на сённяшні момант рашэнне аб правапарушэнні не ўступіла ў сілу, паколькі было абскарджана.
Сама сітуацыя і захады выклікаюць вялікую занепакоенасць дзеяннямі і рашэннямі Аддзелу па грамадзянству і міграцыі, якія, на  думку ПФК «Тарпеда» Мінск, не адпавядаюць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
ПФК «Тарпеда» Мінск будзе ў абавязковым парадку абскарджваць рашэнне АГІМ у вышэйшых інстанцыях.
Фота з сайта tarpeda.org