Пётр Кузняцоў: Улада ўсведамляе ўсю праблематычнасць і небяспеку забароны нацыянальнай сімволікі
Палітычны аглядальнік і заснавальнік «Моцных навін» выказаўся з нагоды апошніх палітычных падзей.
«У палітычным жыцці Беларусі за апошнія дні важнымі былі некалькі падзей, але асабліва хочацца спыніцца на трох, якія добра паказваюць супярэчлівасць і характар праблем, што ўзнікаюць перад беларускім рэжымам, — піша Пётр Кузняцоў.
Учарашні дзень прынёс некаторыя падрабязнасці гісторыі з Віктарам Лукашэнкам. Тое, што яго не проста звольнілі з пасады, але і перавялі ў запас, прымушае па-іншаму паглядзець на канспіралагічную версію аб траплянні ў няласку. Я па-ранейшаму схільны лічыць, што прызначэнне ў НАК — не паніжэнне, таму што для дыктатарскіх і аўтакратычных рэжымаў што Лукашэнкі, што Сталіна ці Гітлера, што Расіі, што ГДР, спорт —больш, чым спорт, і моцна больш. Усюды гэтым займаецца дзяржава на самым высокім узроўні, усюды напампоўваюць спартсменаў рэсурсамі і допінгам, а іх поспехі выкарыстоўваюць як у прапагандзе, так і ў палітыцы.
Але, усё ж, разам з прызначэннем у запас — гэта сапраўды
якасная змена пазіцый. І як тут не ўспомніць, што ў крытычныя дні жніўня з
аўтаматам побач з кіраўніком быў толькі Мікалай? Прастор для здагадак і версій — велізарны. Аднак, з улікам як гэтага «паніжэння», так і таго
значэння, якое асабіста Лукашэнка-старэйшы надае спорту, я б усё ж не стаў
спяшацца з высновамі. Магчыма, што, не апраўдаўшы чаканняў бацькі канкрэтна на
сілавым кірунку, яго проста перасунулі на іншую пазіцыю з іншым колам задач. У
Дона Корлеоне быў такі consigliori (дарадца), ірландзец Том Хейген — выдатны
памочнік, які карыстаўся поўным даверам. Аднак, калі справа дайшла да вайны з
іншымі мафіёзнымі сем'ямі, паказаў сябе з горшага боку, чым выклікаў
расчараванне: «не сіцыліец». Ідэальны consigliori для мірнага часу,
зусім не прыдатны для вайны. Гэты вопыт ўлічылі, але ў цэлым сваіх пазіцый Том
не страціў, проста займаўся потым цалкам мірнымі справамі. Цалкам магчыма, што
мы маем справу з чымсьці падобным — з канчатковымі высновамі я б не спяшаўся.
Чакана ўступіў у сілу новы адміністрацыйны кодэкс, нашпігаваны прававым маразмам, нічога агульнага не маючы ні з Канстытуцыяй, ні з міжнароднымі абавязацельствамі, да ўзроўню «поўная скрыначка». Аднак тое, што ён усё ж такі з'явіўся, таксама пра сёе-тое кажа. Напрыклад, пра тое, што кіруючая вярхушка імкнецца фармалізаваць бязмежжа, якое працягваецца, і ператварыць яго ў нейкую форму законнасці. Навошта, калі нават выдадзеныя самімі законы пастаянна даводзіцца парушаць? На самой справе, відавочна, толькі таму, што далёка не ўвесь дзяржаўны і сілавы апарат гатовы пайсці за сваім правадыром да канца, нягледзячы ні на што, у фармаце «не да законаў» . Нам ад гэтага, вядома, цяпер не холадна і не горача. Аднак у шырокім сэнсе разуменне гэтага факту апазіцыяй — шанец і магчымасць для тлумачальнай працы, у першую чаргу, з сілавікамі.
Ну і, вядома, немагчыма не спыніцца на інфармацыі, якая
з'явілася ў праўладным канале «Жоўтыя злівы» пра лёс БЧБ. Яго нібыта не забароняць і не прызнаюць экстрэмісцкім, бо вельмі складана гэта зрабіць з
былым дзяржаўным сімвалам. Могуць нават гісторыка-культурнай каштоўнасцю
аб'явіць. Але караць за выкарыстанне на акцыях пратэсту будуць.
Гэта таксама вельмі цікавы момант, які паказвае відавочна
невырашальныя праблемы, з якімі сутыкаецца ўлада на ўзроўні ідэалогіі і
сімволікі. Я не веру ў тое, што БЧБ прызнаюць каштоўнасцю — для беларускай
дзяржавы ў цяперашнім выглядзе гэта было б ужо залішнім. Аднак сам укід
паказальны: ён як мінімум сведчыць, што ўлада ўсведамляе ўсю
праблематычнасць і небяспеку забароны нацыянальнай сімволікі, разглядае
варыянты ўключэння ў барацьбу за яе «прыватызацыю» і пазбаўленне яе пратэстнага
сэнсу і зандуе для гэтага глебу.
Высновы? Цяпер, на самой справе, у нас у глабальным сэнсе
палітычная паўза. Працэсаў, якія фундаментальна ўплываюць на палітычную сітуацыю, па
шэрагу прычын не адбываецца, адпаведна, і матэрыялу для фундаментальных высноў
няма. Аднак назапашваюцца лакальныя супярэчнасці і праблемы сістэмы — гэта важны
індыкатар для такіх перыядаў. Таму што для падаўжэння жыцця сістэмы ёй трэба,
каб колькасць праблем памяншалася, а не павялічвалася».