Ціханоўская пра Лукашэнку: калі будзе трэба, ён расстраляе і мільён чалавек

Былая кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю NV.UA распавяла, чаму беларусы, у адрозненне ад украінцаў, не адказалі на гвалт сілавікоў рашуча.

155309020_115613593860754_5350562419149792344_o_1.jpg

«Я разумею, шмат хто кажа пра тое, што трэба дзейнічаць рашуча. А я, у сваю чаргу, мяркую, што Лукашэнка не спыніцца ні перад чым, каб утрымаць уладу. Калі яму трэба, ён расстраляе і мільён людзей, разумееце?

Яшчэ да нядаўняга часу я верыла ў яго чалавечнасць, але цяпер разумею, што ўжо ўсё — ён не спыніцца. Таму ці патрэбнае актыўнае супрацьстаянне? У мяне няма адказу на гэтае пытанне. То залежыць ад беларусаў», — кажа Святлана Ціханоўская.

Таксама яна пракаментавала пункт стратэгіі перамогі, датычны перамоваў. Палітык лічыць, што асабіста з Лукашэнкам яны немагчымыя — трэба знаходзіць кантакты ў элітах.

«Перамовы трэба весці з палітычнай элітай, з тымі, хто навокал яго, — у каго яшчэ ёсць мараль, прынцыпы і хто разумее, што праз Лукашэнку палітычны і гуманітарны крызіс пагаршаецца, і надышоў час перамоваў. Ніхто не кажа пра Лукашэнку — усе разумеюць, што ён не пагодзіцца ні на якія перамовы і да апошняга будзе трымацца за сваю ўладу. Але мы звяртаемся да тых, хто разумее, што ў гэтай краіне яшчэ жыць іх дзецям», — cказала Ціханоўская.
Паводле «Белсату».