Праваслаўнага святара, што быў супраць вайна і дапамагаў затрыманым у 2020 годзе, пазбавілі пасады
Іерэя Андрэя Наздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы (прыход храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага), вызвалілі з пасады.
![nazdryn.jpg nazdryn.jpg](/img/v1/images/nazdryn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Указ пра гэта іерэй Андрэй Наздрын атрымаў 18 траўня 2022 года. Разам з пасадай настаяцеля Наздрын таксама страціў пасаду кіраўніка місіянерскага аддзела і адказнага па пытаннях фізічнай культуры і спорту Гродзенскай епархіі.
![nazdryn_zvalnene.jpg nazdryn_zvalnene.jpg](/img/v1/images/nazdryn_zvalnene.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней са святаром «прафілактычную гутарку» праводзіла міліцыя
На пачатку мая з Наздрыным правялі прафілактычкую гутарку. Праверку праводзілі па заяве праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Парушэнняў з боку Наздрына не выявілі. Але прафілактычную гутарку аб выкананні заканадаўства і недапушчэнні экстрэмісцкіх правапарушэнняў і злачынстваў правялі.
Хто такі Андрэй Наздрын
Андрэй Наздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. Скончыў Варшаўскую праваслаўную семінарыю і Варшаўскую багаслоўскую акадэмію. У 2011−2016 гадах працаваў у Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне.
У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Быў адным з гродзенскіх святароў, хто дапамагаў затрыманым падчас мірных пратэстаў у жніўні 2020 года: прывозіў у турму ваду і сродкі гігіены. Выступаў супраць вайны ва Украіне.
![Гродзенскага святара абвінавачваюць у русафобіі і нацыяналізме Гродзенскага святара абвінавачваюць у русафобіі і нацыяналізме](/img/v1/images/vladyka_pokolenie_2_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Наздрын — не першы святар, які патрапіў пад рэпрэсіі
У ліпені 2021 года стала вядома, што святара Герогія Роя знялі з пасады настаяцеля Пакроўскага сабора. Тады ж Мікалая Гайдука знялі з пасады настаяцеля Нікольскага храма на Архіерэйскім падвор’і, а Анатолія Ненартовіча — з пасады сакратара Гродзенскай епархіі.
![Дзіўная аператыўнасць: каб звольніць архіепіскапа Арцемія, у Маскве тэрмінова сабраўся Сінод РПЦ Дзіўная аператыўнасць: каб звольніць архіепіскапа Арцемія, у Маскве тэрмінова сабраўся Сінод РПЦ](/img/v1/images/0dcde9e1e59f37c199ae2f66b3222011_1.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Рэпрэсіі супраць святароў Гродзенскай епархіі пачаліся пасля таго, як епіскапа Арцемія адправілі на пенсію нібыта па стане здароўя паводле хадайніцтва Сінода Беларускага экзархата. У жніўні 2020 года Арцемій выказаўся супраць дзеянняў сілавікоў. На яго месца прызначылі новага епіскапа — Антонія.
Паводле budzma.org