Самы буйны арганізм на зямлі памерам 42 гектары

Грыбніца, знойдзеная ў 1980-х гадах у штаце Мічыган, ЗША, аказалася ў 4 разы болей, чым меркавалася раней.

mister_grib.jpeg


У 1980-х гадах на поўдні штата Мічыган група даследчыкаў знайшла лес, паражоны апёнкам — як аказалася, усе грыбы належалі да адной вялізарнай грыбніцы. Нядаўна навукоўцы ізноў вярнуліся да свайго вынаходніцтва і высветлілі, што на самай справе грыбніца нашмат большая і старэйшая, чым меркавалася.
У адрозненні ад большасці іншых грыбоў, гіфы (ніткі, што ствараюць цела грыбніцы) Armillaria gallica не проста разыходзяцца пад зямлёй накшталт павуціння, але зрошчваюцца ў падобныя на шнуркі структуры, якія пранікаюць у мёртвае альбо хворае дрэва. Вучоныя ўзялі 245 узораў, максімальна аддаленых адзін ад аднаго, і параўналі структуру іх генаў. Высветлілася, што ўсе гэтыя грыбы мала таго што належаыць да адной грыбніцы, дык яшчэ тое, як пабудаваныя іх гіфы, указваюць на тое што грыбніцы не менш за 2500 гадоў.
Вучоныя таксама змаглі адсачыць дынаміку змянення генаў арганізма. Яны вынайшлі, што такі вялікі арганізм падвержаны на дзіва невялікай колькасці мутацый: усяго 163 мутацыі на 100 мільёнаў генетычных груп. Гэта значыць, што арганізм вельмі павольна развіваецца і рэагуе на змены знешняга асяроддзя. Пакуль навукоўцы не ўпэўненыя, у чым крыецца сакрэт грыба-доўгажыхара: у неверагодна ўстойлівым геноме ці ў тым, што ён ізаляваны ў тоўшчы зямлі.
Паводле TUT.BY