Стала зразумела, хто вінаваты ў гібелі рыбы ў рацэ Дзітва каля Ліды, — і гэта не надвор'е

З'явіліся вынікі лабараторных выпрабаванняў пробаў вады, якія былі ўзятыя ў рацэ Дзітва пад Лідай. Прычына масавага мору рыбы ў вадаёме — скід ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ, паведамляе tut.by.

mor_ryby_ditva_grodno_2019_1.jpg

Зараз спецыялісты разлічваюць кошт шкоды, нанесенай прыродзе. Таксама прадпрыемству пагражае штраф да 500 базавых велічынь, распавялі TUT. BY ў аддзеле кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
— Ці былі ўзятыя пробы вады. Насупраць ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ зафіксавана перавышэнне параметраў па пяці паказчыках, — распавялі спецыялісты прыродааховы.
Нагадаем, у рацэ Дзітва, якая з'яўляецца прытокам Нёмана, другі год запар гіне рыба. Людзі скардзяцца на выкіды лідскіх ачышчальных збудаванняў, у ЖКГ горада ж запэўніваюць, што яны не вінаватыя. Рака Дзітва працякае каля дачнага пасёлка ў Доржы і вёскі Канюшаны. Зараз, па словах дачнікаў, вада ў вадаёме цёмнага шэра-карычневага колеру і вельмі непрыемна пахне. Грамадскія актывісты абследавалі тэрыторыю вадаёма і знайшлі трубу, з якой льецца брудная вада. Яны знялі тое, што адбываецца на відэа. А ў панядзелак выйшлі з плакатам да райвыканкаму.
Мы выйшлі да райвыканкама для таго, каб прыцягнуць ўвагу да экалагічнай катастрофы ў рацэ Дзітве. І нагадаць людзям, што такая сітуацыя з ракой — гэта проста непрымальна. Мы шчыра спадзяваліся, што усё неяк выправіцца, аднак з той трубы як ліўся, так і льецца смурод. Каля райвыканкама мы прабылі столькі часу, каб не быць затрыманымі, бо мэта — прыцягнуць увагу да праблемы, — казаў жыхар Бырозаўкі Вітольд Ашурак. Прыцягнуць увагу да экалагічнай катастрофы паспрабаваў і гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон, які выйшаў на Стары мост у Гродна з плакатам «Нёман атручаны Лідскім ЖКГ».
Першапачаткова спецыялісты прыродааховы і Лідскага ЖКГ казалі пра тое, што мор рыбы адбыўся, як і раней, з-за гарачага надвор'я. Па словах эколагаў, гарачае надвор'е, вядома, таксама паўплывала на сітуацыю ў рацэ не ў лепшы бок — паводле вынікаў аналізаў, узровень кіслароду ў рацэ быў вельмі нізкім, і гэта магло быць выклікана высокімі тэмпературамі.