У Беларусі яшчэ 7 палітвязняў
Праваабарончыя арганізацыі 11 лютага прызналі сем вязняў палітычнымі зняволенымі.
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай
супольнасці выступілі з супольнай заявай.
У ёй адзначаецца, што праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі Іллі Смольскага, Уладзіміра Шынкевіча, Уладзіміра Няпомняшчых, Уладзіміра Міхалкі, Міхаіла Гладыша, Георгія Васіленкі, Валадара Цурпанава палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Яны былі пазбаўленыя волі за абразу службовых асобаў, караўніка дзяржавы, суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
1. Ілля Смольскі – асуджаны прысудам суда Ленінскага р-на г. Брэста да аднаго года абмежавання волі па арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў). Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
2. Уладзімір Шынкевіч – асуджаны ў закрытым судовым паседжанні суда Аршанскага р-на па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі.
3. Уладзімір Няпомняшчых – абвінавачаны і ўзяты пад варту па арт. 366 (пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, у сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў) і арт. 369 КК (абраза службовай асобы). Знаходзіцца ў СІЗА г. Гомеля.
4. Уладзімір Міхалка – абвінавачаны і змешчаны пад варту па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Знаходзіцца ў СІЗА г. Гомеля.
5. Міхаіл Гладыш – асуджаны прысудам суда Першамайскага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (абраза службовай асобы) да дзвух гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
6. Георгій Васіленка – асуджаны прысудам суда Цэнтральнага р-на г. Гомеля па ч.1 арт. 339 (хуліганства) за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга да двух гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
7. Валадар Цурпанаў – асуджаны прысудам суда Магілеўскага р-на па арт. 391 КК (абразу суддзі ці народнага засядацеля) да трох гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.