10 лютага ў палітвязня Аляксандра Геджадзэ дзень народзінаў
Аляксандр адзначае дзень народзінаў за кратамі.
10 лютага 35 гадоў споўнілася Аляксандру Геджадзэ — грамадзяніну Расіі. Яго затрымалі 27 кастрычніка, пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК.
«Новы Час» жадае Аляксандру найхутчэйшага вызвалення і шчаслівага жыцця ў вольнай дэмакратычнай Беларусі!
Вы можаце падтрымаць вязня лістом ці паштоўкай па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.