У новы навучальны год — без Беларусі?

Пасля 1994 года колькасць беларускамоўных студэнтаў скарацілася ў 103 разы, а дашкольнікаў у гарадскіх дзіцячых садках — у 30 разоў. Як сведчыць ведамасная статыстыка за 2017 год, працэс русіфікацыі не спыняецца.

sb.by

sb.by

З сярэдзіны 1990-х гадоў звесткі пра беларускамоўную адукацыю зніклі са штогадовых статыстычных даведнікаў. Але ў малатыражных ведамасных выданнях можна адшукаць лічбы: колькі школьнікаў вучыцца на беларускай мове, а колькі на рускай, колькі студэнтаў атрымлівае адукацыю па-беларуску, нарэшце, якія моўныя змены адбываюцца ў вёсцы і ў горадзе.
Змены за 1994-2017 год відавочныя, і ўсе яны — не на карысць беларускай мовы.
1. Колькасць беларускамоўных студэнтаў у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі скарацілася з амаль 20 тысяч у 1997 годзе да 291 чалавека ў 2017-м. Гэта нават менш, чым было ў 1990 годзе (811 чалавек). У працэнтным плане падзенне яшчэ большае — з 10,5% да 0,1%, так што колькасць беларускамоўных студэнтаў паменшылася ў 103 разы.

1_123.jpg

Паказальна, што ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, у якім рыхтуюць настаўнікаў, толькі 58 чалавек альбо ўсяго 0,5% навучаецца на беларускае мове. Усе — на завочным аддзяленні. Гэта дадзеныя за 2017 год, цяпер, верагодна, будзе яшчэ менш.
2. Абвалілася колькасць беларускамоўных дашкольнікаў у гарадах. У 1994 годзе іх было 276 тысяч, у 2017-м — 8,6 тыс. Падзенне — у 32 разы. Доля гарадскіх дашкольнікаў зменшылася на падобную велічыню — у 29,4 разы, ці з 68,9% да 2,3%.

2_114.jpg

Заканамерна, што падае колькасць усіх беларускамоўных дашкольнікаў, што ў горадзе,

3_91.jpg

 што ў вёсцы.

4_94.jpg


Увогуле, знікненне беларускамоўнай адукацыі ў вёсках — гэта адметнасць цяперашніх часоў. Такога раней не было — ані за царскім часам (якая тады адукацыя?), ані за Саветамі (русіфікацыя адбывалася ў гарадах, вёску не чапалі). Але ў часы першага беларускага кіраўніка дзяржавы колькасць беларускамоўных дашкольнікаў у вёсках імкліва зменшылася — амаль у два разы, з 96,6% да 52,7%, і не выглядае, каб гэты працэс сцішыўся.
3. Падобным чынам падае колькасць беларускамоўных школьнікаў, як у вёсках, так і ў гарадах. Руская мова дамінуе абсалютна, у горадзе яе ўвогуле 98,3% (дадзеныя за 2017 год).

5_94.jpg

6_74.jpg
7_58.jpg


Дарэчы, у 1925 годзе яна была ўсяго… на трэцім месце. Рэй у мястэчках і гарадах, не гаворачы ўжо пра вёску, вяла беларуская мова. На ёй займалася 61,6% гарадскіх школьнікаў, а навучэнцаў на ідыш было амаль у два разы болей, чым рускамоўных дзяцей. У 1938 годзе яшчэ 93,3% усіх школьнікаў вучылася на беларускай мове, а на рускай мове – толькі 6,6%.
4. У моўных зменах за 1994-2017 гады няма ніякіх прыкмет «мяккай беларусізацыі». Колькасць беларускамоўных школьнікаў, студэнтаў, дашкольнікаў стала зніжаецца, і гэты працэс у 2017 годзе не спыніўся.