Белдзяржуніверсітэт патрапіў у рэйтынг лепшых універсітэтаў Еўразіі

Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) заняў 44-е месца ў спісе 74-х ВНУ Еўразіі.

bdu_1.jpg

Першае месца ў рэйтынгу, упершыню складзеным брытанскім выданнем Times Higher Education, заняў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ламаносава.

Другое і трэцяе месца рэйтынгу таксама займаюць расійскія адукацыйныя ўстановы — Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ) і Томскі політэхнічны ўніверсітэт (ТПУ). На чацвёртым радку — іранскі Тэхналагічны універсітэт ім. Нашырвані (горад Бабол). Пятую і шостую пазіцыі займаюць турэцкія ВНУ — Універсітэт Коч і Універсітэт Сабанджы (Стамбул).

У спіс увайшлі вышэйшыя навучальныя ўстановы толькі шасці краін: Расіі (27 ВНУ), Турцыі (22), Ірана (18), Украіны (пяць), Грузіі і Беларусі (па адной ВНУ).

Эксперты ацэньвалі ўзровень выкладання, якасць даследчай работы ў ВНУ (іх лік, рэпутацыю і здольнасць прыносіць даход), цытаванасць, як арганізавана міжнароднае ўзаемадзеянне і іншыя фактары.

У новым рэйтынгу сусветных універсітэтаў QS World University Rankings-2019 (рэйтынгу ўніверсітэтаў, якія па разліках складальнікаў будуць лепшымі ВНУ свету ў 2019 годзе) Белдзяржуніверсітэт займае 354 радок, хоць год назад займаў 334-ы.

Паводле thinktanks.by