У «Драздах-2» прапануецца пабудаваць пяць новых катэджаў, аднак іх ужо размеркавалі
У Мінску працягваецца грамадскае абмеркаванне забудовы раёна былой вёскі Вяснінка, дзе за апошнія гады палітычнай эліце раздалі некалькі дзясяткаў надзелаў пад будаўніцтва прыватных дамоў. Гэты раён атрымаў неафіцыйную назву «Дразды-2».
nn.by
Асноўную ўвагу распрацоўшчыкі праекта дэтальнага планавання надзяляюць сацыяльна-забаўляльным аб’ектам – гатэлю, тэніснаму цэнтру, Цэнтру мастацкай гімнастыкі…
Аднак насельніцтва цікавіцца не гэтым. У «Драздах-2» запланаваныя новыя ўчасткі пад будаўніцтва. Таму гараджане, чые дамы ідуць пад знос, просяць выдзеліць ім гэту зямлю ў якасці кампенсацыі.
«Наша Ніва» прааналізавала ранейшую карту забудову і тую, якая, найхутчэй, будзе прынята па выніках грамадскага абмеркавання нягледзячы на абурэнне грамадзянаў.
Паводле дакумента, прадугледжана стварэнне пяці новых участкаў пад катэджы, адзін з іх – на беразе вадасховішча.
Хто атрымае магчымасць пабудаваць катэджы?
«Яны ўжо размеркаваныя і аформленыя», — патлумачыла прадстаўніца «Мінскграда» Вольга Філатава, адказваючы на пытанне пра ўчасткі, спраектаваныя ў «Драздах-2».
Такім чынам, мінчукі, чые прыватныя дамы ідуць пад знос, не змогуць прэтэндаваць на месца ў Вяснінцы.
Без элітнай нерухомасці ў Драздах пакуль застаюцца старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч і некаторыя іншыя высокія чыноўнікі.