У Сухарава з’явіцца новы мікрараён. Чым гэта пагражае мясцовай зелёнай зоне?
У пачатку гэтага тыдня стартавала грамадскае абмеркаванне плана дэталёвай планіроўкі тэрыторыі ўздоўж вуліцы Гарэцкага ў Фрунзенскім раёне. На тэрыторыі 21,1 га гарадскія ўлады плануюць Пабудаваць жылыя дамы (1850 кватэр), дзіцячы сад, школу, паліклінніку, крамы, гаражы-стаянкі і інш. Абмеркаванне ПДП працягнецца да трэцяга траўня.