7 паркінгаў і забаўляльны цэнтр у двары. Чарговае ўшчыльненне ў цэнтры Мінска
У адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска 10 красавіка адбудзецца грамадскае абмеркаванне чарговага ўшчыльненя: прэзентацыя горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання квартала ў межах вул. Я.Коласа — вул. Калініна — вул. К.Чорнага — вул. Сурганава.
![Дваровая тэрыторыя паміж дамамі 12 і 14 па вул. Чарнышэўскага. Тут плануюць пабудаваць забаўляльны цэнтр з адкрытым паркінгам на 360 машынамесцаў. Courtesy photo Дваровая тэрыторыя паміж дамамі 12 і 14 па вул. Чарнышэўскага. Тут плануюць пабудаваць забаўляльны цэнтр з адкрытым паркінгам на 360 машынамесцаў. Courtesy photo](/img/v1/images/7_parkingau_2_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дваровая тэрыторыя паміж дамамі 12 і 14 па вул. Чарнышэўскага. Тут плануюць пабудаваць забаўляльны цэнтр з адкрытым паркінгам на 360 машынамесцаў. Courtesy photo
Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама працягвае практыку кропкавай ушчыльняльнай забудовы. На гэты раз у невялікім квартале, абмежаваным вуліцамі Я. Коласа — Калініна — К. Чорнага — Сурганава, на месцы дваровых тэрыторый з’явяцца 5 новых паркінгаў, большая частка з якіх адкрытыя, высотка з падземным паркінгам проста каля школы і забаўляльны цэнтр з адкрытым паркінгам на 360 машынамесцаў у двары двух жылых дамоў. Абяцаюць жыхарам і дзіцячы садок, які пабудуюць на месцы рамонтна-будаўнічага ўпраўлення, у той час як будынак праз дарогу, у якім раней знаходзіўся дзіцячы садок, ідзе пад знос.
![img_1221.jpg img_1221.jpg](/img/v1/images/img_1221.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жыхары квартала занепакоеныя тым, што з'яўленне гэтых аб'ектаў у невялікім квартале забярэ ў іх калядомавую тэрыторыю, скароціць зялёныя насаджэнні, створыць пастаянны трафік у дварах дамоў і пагоршыць экалагічную сітуацыю. Наглядным прыкладам гэтага можа служыць дом па адрасе зав. Калінінградскі, 21, з якога два гады таму і пачалося ўшчыльненне квартала. 12-павярховы дом і двухузроўневы паркінг цалкам забралі дваровую тэрыторыю аднаго з дамоў па вул. Калініна, пазбавіўшы жыхароў спартыўнай, дзіцячай пляцовак, зонаў для адпачынку і сквера з 70 дрэваў. У 2019 г. камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва вырашыў працягнуць ушчыльняць квартал, што зробіць жыццё яго жыхароў невыносным і парушыць правы грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.
![Сход жыхароў квартала ў межах вул. Я.Коласа — вул. Калініна — вул. К.Чорнага — вул. Сурганава 8 красавіка. Courtesy photo Сход жыхароў квартала ў межах вул. Я.Коласа — вул. Калініна — вул. К.Чорнага — вул. Сурганава 8 красавіка. Courtesy photo](/img/v1/images/7_parkingau_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сход жыхароў квартала ў межах вул. Я.Коласа — вул. Калініна — вул. К.Чорнага — вул. Сурганава 8 красавіка. Courtesy photo
Грамадскае абмеркаванне пройдзе з 8 красавіка па 2 мая 2019 года. Прэзентацыя праекта адбудзецца 10 красавіка ў 18:00 у актавай зале адміністрацыі Першамайскага раёна (Мінск, зав. К. Чорнага, 5). Пісьмовыя заўвагі і прапановы з паметкай «Грамадскае абмеркаванне» можна накіроўваць па адрасе зав. К. Чорнага, 5, каб. 205, або на электронны адрас реrv.arhit@minsk.gоv.by.