Замест прыватнага сектару на Кальварыйскай — шматфункцыянальны комплекс

Каля «Кароны» на Кальварыйскай хочуць пабудаваць шматфункцыянальны комплекс са шматпавярховым паркінгам. Гэтую зямлю прапануюць інвестарам па дзесятаму дэкрэту — гэта значыць з ільготамі і прэферэнцыямі. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў інвестатласе Мінска.

ГЦ "Карона"

ГЦ "Карона"

Тэрыторыя пад шматфункцыянальны комплекс займае плошчу ў тры гектара. Зараз тут знаходзяцца жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы.
Але дзяржава бачыць на гэтай зямлі шматфункцыянальны комплекс да 49 тысяч квадратных метраў. Ён можа быць адміністрацыйна-дзелавым, культурна-асветніцкім або гандлёва-бытавым. Побач таксама павінен быць шматпавярховы паркінг мінімум на 900 машын. Ён патрэбны як для жыхароў раёна вуліц Заслаўскай і Танка, так і для наведвальнікаў планаванага комплексу.
Таму зараз ідзе пошук інвестара, які знясе дамы, расселіць жыхароў і ўзвядзе аб'ект. Абцяжаранняў шмат, таму ўчастак прапануецца па дзесятаму дэкрэтам прэзідэнта — гэта значыць, з ільготамі і прэферэнцыямі.Адзначым, што гэты ўчастак — апошняя незасвоеная зямля паблізу. Так, насупраць, на месцы былой турмы, вырас жылы комплекс «Каскад», у пачатку вуліцы Грыбаедава таксама дабудоўваюцца шматпавярхоўкі, а на месцы фабрыкі «Чырвоная зорка» пабудуюць басейн міжнароднага стандарту за кітайскія грошы.
TUT.by