У Мінску збіраюцца ўсталяваць пешаходныя агароджы з беларускім арнаментам
У Мінску збіраюцца ўсталяваць ацынкаваныя металічныя пешаходныя агароджы ў выглядзе беларускага арнаменту, піша «Еўрарадыё».

Фота icetrade.by
Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце дзяржаўных закупак. Замаўляе агароджы рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог "Мінскаўтадор-Цэнтр".
Праект мусіць быць рэалізаваны ў бягучым годзе яшчэ да Еўрагульняў. Агульны прыблізны кошт закупкі складае больш за 37 тысяч рублёў (каля 17 тысяч долараў).


Фота icetrade.by