Народ пратэстуе супраць забудовы берага Цны
16 лістапада ў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска адбудзецца грамадскае абмеркаванне забудовы на беразе вадасховішча Цна.
![Схема будаўніцтва, 26 траўня 2016 году Схема будаўніцтва, 26 траўня 2016 году](/img/v1/userfiles/images/5f31ddea_1b46_47d8_8158_cd0e517ba5f3_w987_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Схема будаўніцтва, 26 траўня 2016 году
Праект прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-спартовага комплексу з тэніснымі кортамі, рэстарацыяй, барам і адміністрацыйным будынкам, дзеля ўзвядзення якіх увесну высеклі маладыя дрэвы і векавыя сосны.
Грамадскія актывісты неаднаразова ладзілі акцыі пратэсту супраць забудовы прыродаахоўнай зоны, перадалі ў Мінгарвыканкам больш за 2,5 тысячы подпісаў. Праціўнікі будоўлі сцвярджаюць, што яна пачалася без узгаднення з грамадскасцю і без адпаведнага ўказу.
Грамадскае абмеркаванне адбудзецца 16 лістапада ў Мінскім гандлёвым каледжы (вуліца Ўсходняя, 183). Там можна будзе азнаёміцца з праектам і паставіць свой подпіс супраць будаўніцтва.
Паводле svaboda.org